Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Oct 2016

Дзве тэхнічныя місіі МВФ і Сусветнага банка наведаюць Беларусь да канца года

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца 2016 года ў Беларусь плануецца візіт дзвюх тэхнічных місій Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. Аб гэтым паведаміў у час круглага стала "Перагаворы Беларусі з МВФ: ключавыя кропкі і баланс інтарэсаў" у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падводзячы вынікі перагавораў у Вашынгтоне аб новай праграме з МВФ, Дзмітрый Калечыц адзначыў, што кіраўніцтва фонду пазітыўна ацаніла крокі ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі па забеспячэнні макрафінансавай збалансаванасці эканомікі. "Дамовіліся аб тым, што прадоўжым узаемадзеянне ў частцы падрыхтоўкі праграмы - расказаў ён. - Будзем адпрацоўваць асобныя макраэканамічныя параметры ў рамках агульнага сцэнарыя".

У час маючых адбыцца візітаў тэхнічных місій МВФ і Сусветнага банка ў Мінск адбудзецца абмеркаванне па найбольш адчувальных для Беларусі пытаннях, адзначыў Дзмітрый Калечыц. "Перш за ўсё, гэта пытанні, звязаныя з рэформай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай падтрымкай насельніцтва, а таксама пытанні эфектыўнасці работы дзяржаўнага сектара", - растлумачыў ён.

Прыбыццё місій чакаецца ў канцы кастрычніка - пачатку лістапада. "Па меры адпрацоўкі гэтых элементаў мы будзем падыходзіць да пытанняў узгаднення крэдытнай праграмы", - рэзюмаваў ён.

У час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА падведзены вынікі перагавораў беларускай дэлегацыі з МВФ аб новай праграме супрацоўніцтва, якія прайшлі ў Вашынгтоне з 5 па 7 кастрычніка. У круглым стале прынялі ўдзел першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, а таксама эксперты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі