Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Jan 2021

Дзяржстандарт назваў пераможцаў конкурсу лепшых тавараў Беларусі ў 2020 годзе

Дзяржстандарт назваў пераможцаў конкурсу лепшых тавараў Беларусі ў 2020 годзе
Фота з архiва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2020 года прызнаны 261 тавар, што выпускаецца 171 арганізацыяй рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У намінацыі "Харчовыя тавары" лаўрэатамі сталі 157 тавараў 87 арганізацый. У намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" вызначана 26 тавараў-лаўрэатаў 24 арганізацый, у намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" - 75 тавараў-лаўрэатаў, што выпускаюцца 60 арганізацыямі.

У намінацыі "Паслугі насельніцтву" звання лаўрэата конкурсу ўдастоены паслугі 3 арганізацый.

Статус "Навінка года", заснаваны ў мэтах стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцей, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў, прысуджаны 24 таварам рознага прызначэння.

Узнагарода "Лепшы ў галіне" прысуджана 11 арганізацыям, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым напрамку. Іх уладальнікамі сталі Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, Ваўкавыскі мясакамбінат, КУП "Мінскхлебпрам" Хлебазавод нумар 2, "Камунарка", Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", ААТ "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", ТАА "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко", "Гомельбудматэрыялы", "СветлагорскХімвалакно", Мінскі трактарны завод, "Брэстгазаапарат".

Спецыяльная ўзнагарода "Лепшы ў рэгіёне" прысуджана 22 прадпрыемствам, якія набралі найбольшую колькасць балаў у сваім рэгіёне ў рамках канкрэтнай намінацыі конкурсу.

Дыплома "Стабільная якасць" удастоены 42 арганізацыі, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу пяць і больш разоў запар. Сярод іх "Савушкін прадукт", Полацкі малочны камбінат, "Беллакт", "Мазырскія малочныя прадукты", Тураўскі малочный камбінат, "Бабуліна крынка", Калінкавіцкі малочны камбінат, Гомельскі лікёра-гарэлачны завод "Радамір", філіял ААТ "Берасцейскі пекар" Ганцавіцкі хлебазавод, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне, "Гомсельмаш", ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія", "Магілёўліфтмаш", Гомельскі хімічны завод, СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" і іншыя.

Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і прадастаўлена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі