Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2021

Дзяржкаммаёмасць склала рэйтынг карпаратыўнага кіравання на дзяржпрадпрыемствах

Дзяржкаммаёмасць склала рэйтынг карпаратыўнага кіравання на дзяржпрадпрыемствах
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па маёмасці склаў рэйтынг карпаратыўнага кіравання ў гаспадарчых таварыствах з доляй дзяржавы па выніках 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камітэта.

Удзельнікамі рэйтынгу сталі 85 значных гаспадарчых таварыстваў, прадстаўнікі дзяржавы ў органы кіравання якіх назначаны пастановай Савета Міністраў нумар 492 ад 18 жніўня 2020 года.

Рэйтынг складзены на аснове прадстаўленай органамі ўладальніцкага нагляду інфармацыі аб укараненні і рэалізацыі ў гаспадарчых таварыствах такіх ключавых элементаў карпаратыўнага кіравання, як распрацоўка стратэгіі развіцця таварыства, прыняцце карпаратыўнага кодэкса і палажэння аб наглядальным савеце, стварэнне профільных камітэтаў наглядальнага савета, выбранне незалежных дырэктараў, раскрыццё інфармацыі аб гаспадарчым таварыстве ў сетцы інтэрнэт і інш.

Рэйтынг узначаліла ААТ "Прамагралізінг". Другое месца ў ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белаўтадар", трэцяе - у ААТ "Керамін". У першую дзясятку таксама ўвайшлі ААТ "Белрэсурсы" - кіруючая кампанія холдынга "Белрэсурсы", ААТ "Дарбудмантажтрэст", Беларускі металургічны завод, ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл", ААТ "Беларуськабель", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш".

Больш падрабязна азнаёміцца з рэйтынгам можна на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі