У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2018

Дзяржава разглядае магчымасць продажу акцый у кампаніі "БеСТ"

27 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзяржава разглядае магчымасць продажу акцый у кампаніі "БеСТ". Гэтае пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб перспектывах развіцця рынку тэлекамунікацыйных паслуг у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з базавых элементаў, якія ўплываюць на скорасць, маштаб інфарматызацыі, з'яўляецца стан і развітасць інфраструктуры перадачы даных. І калі па ўзроўні пранікнення шырокапалоснага праваднога інтэрнэту Беларусь займае 21-е месца ў свеце, то мабільны сегмент тэлекамунікацыйнага рынку ў нас пакуль адстае. Таму сёння нам трэба гэтым займацца. І адно з пытанняў, якое я хацеў бы з вамі разгледзець пры прыняцці рашэння, - пашырэнне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з сусветнымі лідарамі ў гэтай сферы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы не стаў удакладняць, якія кампаніі маюцца на ўвазе, але заўважыў, што неабходна развіваць канкурэнцыю ў сферы тэлекамунікацый. "Хоць яна ў нас ужо ёсць. У нас не адна кампанія працуе, а дзве буйныя і трэцяя, якая просіць аб падтрымцы. Размова ідзе аб прыватызацыі некалькіх працэнтаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, кампаніі "БеСТ", - растлумачыў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што працэсы прыватызацыі павінны ісці ў адпаведнасці з заканадаўствам. "Ёсць агульнапрынятая практыка, усё павінна ісці па закону. Мы хочам прадаць, нехта хоча купіць, калі ласка, таргуемся, выстаўляем на конкурс, на тэндар - хто больш заплаціць, таму і прададзім. Агульная практыка. Можа, ёсць інвестар, які нас зможа здзівіць і прапанаваць супервыгадныя ўмовы. Гэта таксама прымаецца. Таму давайце разгледзім гэтыя пытанні па канкрэтных кампаніях і зробім для сябе адпаведныя высновы", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс