Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Лют 2020

Дзяржатамнагляд пачаў праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу ядзернага паліва

Дзяржатамнагляд пачаў праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу ядзернага паліва
Фота з архiва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай АЭС пачалася мэтавая праверка гатоўнасці да завозу свежага ядзернага паліва, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд).

Мэтавая праверка праводзіцца для ацэнкі гатоўнасці атамнай станцыі да завозу ядзернага паліва, а таксама для ацэнкі адпаведнасці прынятых ДП "Беларуская АЭС" арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных, у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам.

Нагляднае мерапрыемства праводзіць спецыяльна сфарміраваная рабочая група Дзяржатамнагляду.

У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства праверка можа праводзіцца на працягу 30 дзён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - ў 2021-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі