Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Сак 2010

Дзяржаўны камітэт па маёмасці запрасіў 6 замежных агентаў для прыцягнення інвестараў у Беларусь

12 сакавіка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па маёмасці запрасіў шэсць замежных кампаній выступіць у ролі кансультантаў або агентаў па прыцягненню інвестараў у Беларусь. Гэта Ашчадны банк Расіі, кампаніі "Ротшыльд", "Рэнесанс Капітал", "Эрнст энд Янг", прыватнае прадпрыемства "КПМГ", ЗАТ "Інвестыцыйная кампанія "Юнітэр", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Сяргей Пяткоў.

 Плануецца, што гэтыя кампаніі будуць удзельнічаць у конкурсе па адчужэнню акцый пяці акцыянерных таварыстваў: "Бабруйскі машынабудаўнічы завод", "ВаўМет" (г.Ваўкавыск), "Лідскі ліцейна-механічны завод", "Бархім" (г.Баранавічы) і "Рэчыцкі тэкстыль". Па гэтых пяці прадпрыемствах прынята распараджэнне Прэзідэнта Беларусі ад 1 сакавіка 2010 года нумар 67. Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі падрыхтаваў гэты пералік прадпрыемстваў, што прапануюцца да прыватызацыі, сумесна з Міжнародным валютным фондам.

Прадпрыемствы, якія ўвайшлі ў пералік, рэнтабельныя, частку прадукцыі яны накіроўваюць на экспарт. Колькасць працуючых на іх - ад 200 да 1300 чалавек. Да гэтых прадпрыемстваў праяўляюць ужо цікавасць інвестары. Яны ўваходзяць у пералік ААТ, акцыі якіх падлягаюць продажу і ўваходзяць у план прыватызацыі, зацверджаны пастановай урада нумар 1021.

Як адзначыў Сяргей Пяткоў, рэалізацыя пакетаў акцый, у тым ліку і гэтых пяці прадпрыемстваў, па якіх прынята распараджэнне, - частка планавай работы, што праводзіцца Дзяржкаммаёмасці. "З улікам думкі МВФ і той работы, якую праводзіць камітэт, для адкрытасці і празрыстасці працэсу, для ўзмацнення пошуку інвестара і плануецца прыцягнуць замежных кансультантаў або агентаў. Такім чынам, мы разлічваем знайсці патэнцыяльнага інвестара, які стане ўласнікам прадпрыемства, укладзе сродкі ў яго развіццё і выведзе яго на высокі ўзровень", - канстатаваў ён.

Цяпер работай па прыватызацыі, у тым ліку па рэалізацыі пакетаў акцый пяці ААТ, займаецца Дзяржкаммаёмасці. Сяргей Пяткоў адзначыў, што пакуль не створана нацыянальнае агенцтва па прыватызацыі, "пакуль не вядома, у якім выглядзе яно будзе", таму ўвесь працэс вядзе камітэт.

Першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці таксама паведаміў, што "мы запрашаем і іншыя замежныя кампаніі ўдзельнічаць і ўносіць свае прапановы ў якасці інвестыцыйных агентаў, інвестараў па правядзенню конкурсу па набыццю пакетаў акцый". "Мы не абмяжоўваем удзельнікаў, яны могуць быць з любой краіны. А як будзе праходзіць конкурс па продажы акцый, усё будзе залежаць ад таго, колькі будзе прапаноў. Не абавязкова, што гэта будзе конкурс, можа быць гэта будзе калегіяльнае рашэнне", - сказаў Сяргей Пяткоў.

Ён таксама пракаменціраваў іншыя распараджэнні Прэзідэнта па адчужэнню акцый чарговых трох ААТ. У гэты пералік увайшлі адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Прадмаш" (Мінск), "Жлобінскі кар'ер фармовачных матэрыялаў" (Жлобін) і "Друкарня БДСГА" (Горкі). Першае будзе прададзена на конкурсе, два астатнія - на аўкцыёнах. "Гэта чарговы віток работы па прыватызацыі - прынята распараджэнне і потым будзе арганізавана правядзенне конкурсаў і аўкцыёнаў", - адзначыў першы намеснік старшыні.

Продаж акцый гэтых прадпрыемстваў намечана ажыццявіць да 31 снежня 2010 года.

Сяргей Пяткоў таксама адзначыў, што продаж акцый ажыццяўляецца пад пэўныя ўмовы. "Мы спадзяёмся, што прыйдзе інвестар, які ўкладзе сродкі, стане дастойным гаспадаром прадпрыемства, якое ўнясе свой уклад у эканоміку Беларусі", - дадаў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі