У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2018

Дзесяць дакументаў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі падпісана ў Магілёве

Дзесяць дакументаў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі падпісана ў Магілёве

11 кастрычніка, Магілёў /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дзесяць пагадненняў, планаў мерапрыемстваў і дагавораў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі падпісана сёння ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісанне адбылося на пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве на палях V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У прыватнасці, Магілёўскі аблсавет заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве і развіцці ўзаемаадносін з заканадаўчымі сходамі Калужскай вобласці і Краснадарскага краю. Гродзенскі аблсавет будзе супрацоўнічаць у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах з Калінінградскай абласной думай. Аналагічныя напрамкі для ўзаемадзеяння вызначылі для сябе Гомельскі аблсавет і заканадаўчы сход Ніжагародскай вобласці, а таксама Магілёўскі аблвыканкам і ўрад Новасібірскай вобласці.

Парламентарыі Беларусі і Расіі, як праінфармавала журналістаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, абмеркавалі вынікі маніторынгу выканання палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перспектывы стварэння селекцыйна-генетычных цэнтраў у жывёлагадоўлі. Акрамя таго, парламентарыі прааналізавалі выкананне даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў, дадзеных імі на папярэднім Форуме рэгіёнаў.

Старшыня камітэта Савета Федэрацыі па федэратыўным уладкаванні, рэгіянальнай палітыцы, мясцовым самакіраванні і справах Поўначы Алег Мельнічэнка ў гутарцы з журналістамі адзначыў, што Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбыўся як пляцоўка для развіцця двухбаковых міждзяржаўных адносін. Сенатар расказаў, што ўсяго ў дні V Форуму рэгіёнаў будзе падпісана 27 пагадненняў і дагавораў рознага ўзроўню: міжурадавага, міжрэгіянальнага, а таксама паміж гарадамі і муніцыпальнымі ўтварэннямі Беларусі і Расіі. "Гэта сведчыць аб тым, што ідзе працэс паглыблення нашых узаемаадносін не толькі эканамічных, але і культурных, адукацыйных. Дагаворы, якія будуць падпісвацца, маюць даволі шырокі характар", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску