Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2015

Дзесяць арганізацый НАН Беларусі прадставяць найноўшыя распрацоўкі на выстаўцы ў Ашхабадзе

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставяць свае найноўшыя распрацоўкі на Нацыянальнай выстаўцы-кірмашы Беларусі, якая пройдзе 11-13 снежня ў Ашхабадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.

Так, удзел у выстаўцы прымуць Інстытут хіміі новых матэрыялаў, Фізіка-тэхнічны інстытут, РУП "Геаінфармацыйныя сістэмы", Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытут фізіка-арганічнай хіміі.

"Плошча калектыўнай экспазіцыі НАН Беларусі складзе 70 кв.м. На стэндзе НАН Беларусі будзе прадстаўлена каля 40 экспанатаў, якія дэманструюць тэхналогіі для ачысткі вады, драбільныя ўстаноўкі, распрацоўкі для сельскай гаспадаркі, беспілотны авіяцыйны комплекс "Буравеснік", Беларускую касмічную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі", - растлумачылі ў прэс-службе.

У 2015 годзе ў Туркменістане адзначаецца 20-годдзе нейтралітэту краіны. "Удзел НАН Беларусі ў гэтай выстаўцы мае важнае значэнне з пункту гледжання развіцця супрацоўніцтва з навуковымі і вытворчымі структурамі Туркменістана для планавання сумеснай дзейнасці, уключаючы рэалізацыю кантрактаў", - падкрэслілі ў НАН Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі