Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2015

Дзелавыя колы Беларусі і Венгрыі выказваюць значны інтарэс да сумеснай работы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавыя колы Беларусі і Венгрыі выказваюць значны інтарэс да сумеснай работы. Аб гэтым заявіла дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) Беларусі Наталля Нікандрава, якая прымала ўдзел у Беларуска-венгерскім бізнес-форуме, што прайшоў у час пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў НАІП.

"Склад удзельнікаў форуму сведчыць аб значным інтарэсе дзелавых колаў дзвюх краін да сумеснай работы і далейшага ўмацавання беларуска-венгерскіх эканамічных адносін. На жаль, мы пакуль не можам гаварыць аб сур'ёзных капіталаўкладаннях і працуем на перспектыву", - адзначыла Наталля Нікандрава.

Удзельнікі форуму абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, магчымасці пашырэння партнёрства і рэалізацыі сумесных праектаў у найбольш перспектыўных сферах.

Венгерскі бок выказаў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту, уключаючы грузавыя чыгуначныя перавозкі, мадэрнізацыю чыгуначнай інфраструктуры. Беларусь у ліку іншага акцэнтавала ўвагу на развіцці кааперацыйных сувязей і пастаўках у Венгрыю металапрадукцыі, рухавікоў, бытавой і сельскагаспадарчай тэхнікі.

"Беларускія трактары даўно і добра вядомы венгерскім фермерам. Яны займаюць больш як 50 працэнтаў мясцовага рынку трактарнай тэхнікі. У апошнія гады ў гэтай краіне штогод прадаецца больш як тысяча "Беларусаў". Наша тэхніка простая ў выкарыстанні, надзейная, мае неабходную якасць, прымальная па цане", - канстатаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі.

Таксама бакі дамовіліся разгледзець дадатковыя магчымасці супрацоўніцтва ў галіне індустрыі здароўя, у першую чаргу ў сферы фармацэўтычнай прамысловасці і медыцынскай тэхнікі. З венгерскага боку актыўнасць на беларускім рынку праяўляюць фармацэўтычныя кампаніі "ЭГІС" і "Гедэон Рыхтэр". У мінулым годзе Беларусь імпартавала з Венгрыі лекавых прэпаратаў на суму амаль $40 млн.

Як паведамілі ў НАІП, Венгрыя стабільна ўваходзіць у трыццатку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў свеце. Сукупны абарот тавараў і паслуг за мінулы год паміж краінамі склаў амаль $250 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі