Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2013

Дзелавы савет "Беларусь-ЕС" у 2013 годзе прадоўжыць работу па развіццю ўзаемавыгадных кантактаў паміж бізнес-коламі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з кіраўніком Дзелавога савета "Беларусь-ЕС" Джэймсам Уілсанам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі план работы Дзелавога савета, а таксама шэраг пытанняў, якія датычацца гандлёва-эканамічнага, культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Удзельнікі сустрэчы высока ацанілі ўклад савета ва ўстанаўленне ўзаемавыгадных кантактаў паміж беларускім і еўрапейскім бізнесам. Дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні Дзелавым саветам у 2013 годзе работы ў гэтым напрамку, правядзенні рэгулярных сустрэч прадстаўнікоў дзелавых колаў, а таксама рэалізацыі праектаў па павышэнню дасведчанасці еўрапейскіх кампаній аб інвестыцыйных магчымасцях Беларусі, устанаўленню і развіццю міжвузаўскіх кантактаў.

Дзелавы савет "Беларусь-ЕС" створаны ў маі 2007 года. Яго задачай з'яўляецца садзейнічанне развіццю бізнесу і пераадоленне бар'ераў у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі