Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2015

Дзеючая БелАЭС будзе адкрыта для наведванняў

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская атамная электрастанцыя пасля ўводу ў эксплуатацыю будзе адкрыта для наведванняў. У гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА запэўніў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей ДП "Беларуская АЭС" Эдуард Свірыд.

"Атамная электрастанцыя - гэта рэжымны аб'ект, у аснову яе работы ставіцца бяспека, у тым ліку і фізічная, гэта значыць перашкода для пранікнення на АЭС розных непажаданых элементаў, тэрарыстаў, нядобразычліўцаў і г.д. Але гэта зусім не значыць, што пасля запуску станцыі ў эксплуатацыю доступ на яе радавым грамадзянам будзе закрыты. Мы як цяпер возім людзей і паказваем АЭС, так і будзем вазіць і паказваць пасля ўводу яе ў эксплуатацыю", - адзначыў Эдуард Свірыд.

Паводле яго слоў, гэта неабходна для таго, каб грамадзяне маглі асабіста пераканацца ў тым, наколькі высакакласны аб'ект функцыянуе ў Беларусі. "Інакш колькі б мы ні працавалі ў сваім інфармацыйным цэнтры або ў цэнтры па атамнай энергіі ў Мінску, колькі б мы ні тлумачылі, што станцыя бяспечна, што ўсё там знаходзіцца пад кантролем, людзі скажуць, што мы расказваем казкі, а што там на самай справе - ім быццам бы невядома", - растлумачыў ён. Эдуард Свірыд упэўнены, што дастаткова адзін раз наведаць аб'ект, каб пераканацца ў тым, наколькі там усё дакладна, прадумана і бяспечна.

"Мы будзем прадаўжаць паказваць станцыю - гэта наша прынцыповая пазіцыя, таксама як і пазіцыя Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы. Гэта сусветная практыка - паказваць, як працуе АЭС", - канстатаваў Эдуард Свірыд.

Адказваючы на пытанне аб магчымай арганізацыі анлайн-трансляцыі работы БелАЭС, Эдуард Свірыд адзначыў, што ў рабоце атамнай электрастанцыі няма нічога такога відовішчнага. Акрамя таго, такая трансляцыя немагчыма ў мэтах бяспекі. "На дзеючых атамных электрастанцыях вельмі абмежавана фатаграфаванне і відэаздымка. Аж да таго, што ў супрацоўнікаў павінны быць мабільныя тэлефоны без відэа- і фотакамер. Гэта зноў-такі пытанні бяспекі, да якіх трэба правільна ставіцца, якія трэба правільна разумець. Думаю, што мы ўсе ў гэтым зацікаўлены", - падагульніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі