У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2012

Два пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны на міжнародным эканамічным форуме ў Астраўцы

10 верасня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Два пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны на мерапрыемствах рэгіянальнай выстаўкі-кірмашу "Паўночны вектар Гродзеншчыны-2012" і міжнароднага эканамічнага форуму "Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва" ў Астраўцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле эканомікі Астравецкага райвыканкама.

Кожны раз выстаўка-кірмаш і міжнародны эканамічны форум становяцца добрай пляцоўкай для ўстанаўлення кантактаў, заключэння дагавораў. У гэтым годзе таксама падпісаны пагадненні паміж удзельнікамі.

У прыватнасці, вынікам папярэдняй работы стала падпісанне на форуме пагаднення паміж Астравецкім райвыканкамам і муніцыпальным утварэннем Саснаваборская гарадская акруга Ленінградскай вобласці Расіі аб устанаўленні пабрацімскіх адносін. Астравецкі райвыканкам таксама заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве са спецыялізаваным Фондам кіравання мэтавым капіталам расійска-беларускага супрацоўніцтва "Белыя Росы" горада Санкт-Пецярбурга.

Акрамя таго, старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык у час выстаўкі-кірмашу падпісаў пратакол намераў аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве з мэрам самакіравання Бірштанаса Літоўскай Рэспублікі Ніеле Дзіргінчэне.

Старшыня Смаргонскага райвыканкама Мечыслаў Гой падпісаў пратаколы аб намерах з кіраўнікамі двух замежных прадпрыемстваў - ЗТАА "Кронаспан" (Аўстрыя) і ТАА "Белагратэрмінал" (Расія, Нідэрланды).

У далейшым дакументы будуць напоўнены канкрэтнымі захадамі па супрацоўніцтву, падкрэслілі ў райвыканкаме.

Выстаўка-кірмаш "Паўночны вектар Гродзеншчыны" і міжнародны эканамічны форум праводзяцца трэці раз. Удзельнікамі мерапрыемстваў сёлета сталі амаль 80 прадпрыемстваў-вытворцаў паўночных раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама прадстаўнікі дзяржкіравання, банкаўскіх і бізнес-стурктур, дыпламатычнага корпуса з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Славакіі. Выстаўка-кірмаш і форум сабралі амаль 150 удзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску