Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2020

Два лазеры па цане трактара - Лукашэнка азнаёміўся з выставай НАН

Два лазеры па цане трактара - Лукашэнка азнаёміўся з выставай НАН

11 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Нацыянальнай акадэміі навук азнаёміўся з выставай навуковых дасягненняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку прадстаўленых распрацовак былі цвёрдацельныя лазеры з дыёдным узбуджэннем. Як растлумачылі спецыялісты, прыкладная цана такіх двух лазераў - кошт аднаго трактара.

Кіраўнік дзяржавы на віртуальнай экспазіцыі азнаёміўся як з распрацоўкамі беларускіх вучоных, што паспяхова выкарыстоўваюцца, так і навінкамі, якія хутка прыйдуць на вытворчасць. Выстава ўключае сем раздзелаў: аграрны сектар, аддзяленне біялагічных, гуманітарных навук і мастацтваў, медыцынскіх навук, фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічных навук, хіміі і навук аб Зямлі.

Усяго прадстаўлена інфармацыя пра больш як 600 экспанатаў арганізацый НАН Беларусі на рускай і англійскай мовах. Выстава забяспечана модулем анлайн-перакладу на больш як 100 моў.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся работай беларускіх вучоных па ўсіх напрамках. Напрыклад, прадстаўнікі НАН расказалі аб выкарыстанні на практыцы распрацовак у касмічнай галіне, мірнай атамнай энергетыцы, а таксама лазерных, святлодыёдных тэхналогій (у тым ліку ў АПК, у прыватнасці ў цяплічнай гаспадарцы). Не выключана, што ў бліжэйшыя гады дзякуючы беларускім спецыялістам у сферы ЖКГ будуць выкарыстоўвацца электрамабілі, напрыклад, снегаачышчальнікі.

Вялікую ўвагу вучоныя ўдзяляюць і пытанням экалогіі. Цалкам магчыма, што ў хуткім часе ў магазінах з'явіцца біяраскладальная папера з асаблівай прапіткай для захоўвання прадуктаў. Канцэпцыя разумнага горада таксама ў полі зроку беларускіх вучоных.

Прэзідэнт пацікавіўся работай цэнтра клетачных тэхналогій на базе Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што было б цікава больш падрабязна азнаёміцца з яго дзейнасцю. Як праінфармавалі кіраўніка дзяржавы, створана 15 прадуктаў на аснове стваловых клетак для лячэння розных захворванняў. Акрамя таго, распрацавана сістэма генетычнага тэсціравання, якая дае магчымасць ажыццяўляць спартыўную прафілізацыю, выяўляць неспрыяльныя варыянты генаў для карэкціроўкі іх эфектаў.

Цікавыя даследаванні беларускіх вучоных па процістаянні COVID-19, як навуковых падыходы, так і распрацоўкі перспектыўных медыцынскіх прэпаратаў. Прадстаўнікі Інстытута фізіялогіі НАН расказалі пра кардыятрэк, які перадае перамяшчэнне чалавека ў прасторы. Напрыклад, калі пажылому чалавеку стала дрэнна на дачы, яшчэ да прыезду медыкаў можна накіраваць ім даныя пра стан хворага.

У час наведвання Прэзідэнтам пастаянна дзеючай віртуальнай выставы НАН размова ішла ў тым ліку аб сумесных распрацоўках па праграмах Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі