Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2018

Два беларуска-індыйскія СП па вытворчасці лякарстваў могуць быць адкрыты да канца года

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларуска-індыйскія СП па вытворчасці лекавых прэпаратаў могуць быць адкрыты да канца года. Аб гэтым у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, прадстаўнікі фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі і Індыі ў рамках дасягнутых дамоўленасцей змаглі арганізаваць сумесныя прадпрыемствы па выпуску запатрабаваных у Беларусі лекавых прэпаратаў, разлічаных як на ўнутраны рынак, так і на рынкі іншых краін - удзельніц ЕАЭС. "Ужо створаны тры такія прадпрыемствы, і, я спадзяюся, што да канца гэтага года два з іх ужо запусцяць у вытворчасць, і новыя лякарствы з'явяцца ў беларускіх аптэках", - сказаў пасол.

Панкадж Саксена падкрэсліў, што Індыя расцэньвае Беларусь як аднаго з самых прыярытэтных партнёраў. Перспектыўнымі напрамкамі для паглыблення супрацоўніцтва ён назваў навуку і тэхналогіі, інавацыі, абарону, прафесійна-тэхнічную адукацыю, сельскую гаспадарку і турызм.

Што датычыцца супрацоўніцтва з беларускімі прамысловымі гігантамі (БелАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш" і "Белкамунмаш") - ва ўсіх развіваюцца ўзаемавыгадныя двухбаковыя адносіны, адзначыў дыпламат. Напрыклад, "Гомсельмаш" наладзіў партнёрства з адной з індыйскіх кампаній, якая займаецца лакалізацыяй вытворчасці запасных частак для камбайнаў. Аналагічная работа вядзецца і з БелАЗам. "Апошнім часам горназдабыўны сектар у нашай краіне адкрыты для прыватных кампаній, таму прадстаўнікі БелАЗа актыўна вядуць перагаворы па продажы сваёй прадукцыі ў Індыі. Калі гаварыць аб МТЗ, то не так даўно было падпісана пагадненне аб пастаўцы прадукцыі гэтага завода ў Індыю. Акрамя таго, вядуцца перагаворы аб стварэнні сумеснага прадпрыемства", - расказаў пасол.

Акрамя таго, бакі працуюць над праектам па стварэнні ў Беларусі індыйскага індустрыяльнага цэнтра ў Оршы, які даў бы магчымасць прыцягнуць не толькі індыйскія кампаніі, але і пастаўляць прадукцыю за межы рынкаў краін ЕАЭС. "Цяпер прадстаўнікі дзвюх краін працуюць для напаўнення гэтага праекта канкрэтным зместам. Беларускі бок прапанаваў правесці міжурадавую калегію ў чэрвені гэтага года", - удакладніў Панкадж Саксена.

На яго думку, патокі турыстаў з Індыі ў Беларусь неабходна павялічваць. Індыйскія грамадзяне сталі больш выязджаць у розныя краіны, і Беларусь у гэтых адносінах добры выбар. Пасол адзначыў вялікі турыстычны патэнцыял і добрую інфраструктуру Беларусі. "Беларусь таксама магла б быць месцам для здымак фільмаў Балівуда. Усё, што неабходна для кінаіндустрыі, тут ёсць. Хачу сказаць, што мае дзеці, а таксама іншыя члены маёй сям'і і сябры, калі прыязджалі ў Беларусь, адразу ў яе закахаліся", - сказаў Панкадж Саксена.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі