Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2020

Другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

Другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды
Фота з архiва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў порт Клайпеды прыбыў танкер з амерыканскай нафтай сорту "Белы арол" аб'ёмам 76 тыс. т. Вечарам пачнецца разгрузка", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, далей нафта будзе транспартавацца па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ. Плануецца, што 12-13 жніўня першыя цыстэрны прыбудуць на завод і ў канцы месяца ўжо ўся партыя паступіць на перапрацоўку.

"Гэта другая танкерная пастаўка амерыканскай нафты ў Беларусь. Сорт, пастаўлены на гэты раз, спецыяльна распрацаваны ў якасці аналага расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ", - дадаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі выйшаў з порта Beaumont 16 мая. 77 тыс. т нафты сорту Bakken былі дастаўлены 5 чэрвеня ў порт Клайпеды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі