Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Сак 2026

Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў 20 млрд кВт∙гадз электраэнергіі

Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў 20 млрд кВт∙гадз электраэнергіі
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў 20 млрд кВт∙гадз электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА на станцыі.

"Аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі другім энергаблокам БелАЭС з моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны 13 мая 2023 года склаў 20 млрд кВт∙гадз. Сумарна Беларуская АЭС выпрацавала звыш 57 млрд кВт∙гадз", - адзначылі на станцыі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі