Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2021

Драўняныя пелеты на $1,4 млн прададзены ў Еўрасаюз праз БУТБ

Драўняныя пелеты на $1,4 млн прададзены ў Еўрасаюз праз БУТБ
Фота з архiва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Драўняныя пелеты на $1,4 млн прададзены ў Еўрасаюз праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, паведамілі БЕЛТА ў БУТБ.

"На біржы прайшлі буйнейшыя ў бягучым годзе экспартныя таргі драўнянымі пелетамі. У ходзе гандлёвай сесіі праведзена 6 здзелак на агульную суму $1,4 млн. У якасці пакупнікоў выступілі кампаніі з Даніі, Літвы і Польшчы", - расказалі ў прэс-службе.

На БУТБ адзначаюць, што, хоць пелеты рэалізуюцца на біржавой пляцоўцы з вясны мінулага года, да гэтага часу здзелкі мелі нерэгулярны характар, а іх аб'ёмы былі зусім невялікімі. "Раптоўны ўсплёск цікавасці еўрапейскіх пакупнікоў да беларускіх пелет перш за ўсё звязаны з пачаткам ацяпляльнага сезона, а ўлічваючы рэкордна высокія цэны на прыродны газ, прыкметна павялічыўся попыт на альтэрнатыўныя віды паліва. У выніку за 9 месяцаў гэтага года мы перавысілі паказчык экспартных продажаў за ўвесь 2020 год. Яшчэ адной асаблівасцю мінулых таргоў стаў удзел буйнога дацкага холдынга, які спецыялізуецца на пастаўках біяпаліва ў Еўрасаюз. Праведзеныя ім здзелкі па куплі пелет сталі першымі з 2019 года. А паколькі Данія з'яўляецца адным з сусветных лідараў у сферы зялёнай энергетыкі, разлічваем, што ў далейшым аб'ёмы паставак беларускіх пелет на гэты рынак будуць расці", - пракаменціравалі ў прэс-службе біржы.

Мяркуецца, што росту продажаў драўняных пелет праз біржавую пляцоўку будзе таксама садзейнічаць пераарыентацыя прадпрыемстваў сістэмы Мінлясгаса на выпуск прадукцыі з больш высокай дабаўленай вартасцю. У прыватнасці, шчэпкі, якія яшчэ ў мінулым годзе ў значных аб'ёмах пастаўляліся за мяжу, цяпер у асноўным перапрацоўваюцца ўнутры краіны і ў тым ліку выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны для вытворчасці пелет.

"За гады правядзення экспартных таргоў драўняных шчэпак на біржы ўжо сфарміраваўся пул пастаянных пакупнікоў гэтай прадукцыі. Пераважна гэта кампаніі з Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі. Па меры скарачэння экспарту шчэпак, хутчэй за ўсё, менавіта гэтыя краіны стануць асноўнымі рынкамі збыту айчынных пелет. Рынак лесапрадукцыі вельмі дынамічны і, як правіла, даволі хутка адаптуецца да новых умоў", - растлумачылі ў прэс-службе БУТБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі