13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 тыс. літоўскіх фур, якія засталіся ў Беларусі, размешчаны на спецыяльных пляцоўках. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
"Літоўскія фуры, што засталіся на тэрыторыі Беларусі, выезд якім у Літву забаронены з 10 лістапада да адкрыцця літоўскім бокам граніцы з Беларуссю, размешчаны на спецыяльных пляцоўках: "Бераставіца" - 429 грузавікоў, "Беняконі" - 166, "Катлоўка" - 348, "Каменны Лог" - 102. Вадзіцелі гэтых 1045 фур, якія выканалі афіцыйнае патрабаванне мытных органаў па дастаўцы транспартных сродкаў на спецыяльна абсталяваныя і ахоўныя стаянкі, могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі", - расказалі ў ДМК.

Яшчэ па больш як 220 літоўскіх фурах, 140 з якіх знаходзяцца на абочынах дарог паблізу пунктаў пропуску, ДМК і МУС праводзяць работу па пошуку вадзіцеляў і забеспячэнні дастаўкі грузавікоў на абсталяваныя для гэтага месцы.
У адносінах да вадзіцеляў літоўскіх перавозчыкаў, якія наўмысна не выконваюць выстаўленае беларускай мытняй абавязацельства па прыбыцці ва ўстаноўленыя тэрміны ў спецыяльныя месцы, будуць прыменены меры адміністрацыйнага спагнання ў максімальным памеры (арт. 24.3 КаАП Рэспублікі Беларусь - да 100 базавых велічынь).