Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Sep 2019

Для аднаўлення суднаходства па Дняпры патрэбны больш актыўныя дзеянні ўкраінскага боку - Лукашэнка

Для аднаўлення суднаходства па Дняпры патрэбны больш актыўныя дзеянні ўкраінскага боку - Лукашэнка

26 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Для рэалізацыі праекта па аднаўленні суднаходства па Дняпры патрэбны больш актыўныя дзеянні ўкраінскага боку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Беларусі, мы зрабілі ўсё (для рэалізацыі праекта. - Заўвага БЕЛТА). Пытанне стаяла толькі ў адным (яно і цяпер у вас у адным) - гэта паглыбленне дна, трэба паглыбіць дно Прыпяці і Дняпра. Мы на сябе ўзялі абавязацельствы - паглыбілі дно Прыпяці, - сказаў Прэзідэнт. - Пытанне за вамі. Трэба паглыбіць дно, каб усюды па Дняпры маглі прайсці судны "рака-мора".

Па праекце ў Беларусі планавалася будаўніцтва порта "рака-мора" на глыбакаводным участку Дняпра ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна, які знаходзіцца практычна на граніцы з Украінай. Прадугледжваецца і паглыбленне фарватару ракі на ўчастку паміж портам і Кіеўскім вадасховішчам.

"Гэты порт (там мы прыцягнулі і прыватныя інвестыцыі), ён фактычна гатовы прымаць судны. Калі ўбачым, што Украіна вельмі зацікаўлена, мы тут дабавім, зробім порт і вырашым іншыя пытанні на яшчэ больш высокім узроўні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Упэўнены, што гэта быў бы сур'ёзнейшы штуршок. Тым больш з улікам таго, што ў нас выдатная лагістыка па сушы (і не толькі па сушы) з Балтыкай. Мы маглі б з поўначы па рацэ ў Чорнае мора пусціць патокі грузаў. Прывабнасць лагістычная, транзітная для Украіны і Беларусі значная, рабочыя месцы, будзем залежаць больш адзін ад аднаго. Чаму гэтым не займацца?" - пералічыў перавагі праекта кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што цяпер патрабуюцца больш актыўныя дзеянні з боку Украіны.

Як паведамляла БЕЛТА, раней тэма грузавых зносін па Дняпры не раз абмяркоўвалася на розных узроўнях у час беларуска-ўкраінскіх кантактаў. Восенню 2017 года кіраўнікі Гомельскай і Херсонскай абласцей, а таксама ТАА СП "НІБУЛОН" (г.Нікалаеў) падпісалі трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве і партнёрстве з мэтай рэалізацыі праекта па аднаўленні суднаходства па Дняпры. Ідэя праекта ў тым, каб загружаць на тэрыторыі Беларусі судны змешанага класа, якія змогуць дастаўляць грузы цераз Чорнае мора ў краіны Еўропы, Азіі і Афрыкі. Такому судну не спатрэбяцца дадатковыя перавалкі ў марскіх партах, што істотна зніжае кошт дастаўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі