Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2015

ДКНТ і ЕЭК ААН падрыхтуюць другі Агляд інавацыйнага развіцця Беларусі да сакавіка 2016 года

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Еўрапейская эканамічная камісія ААН падрыхтуюць другі Агляд інавацыйнага развіцця Беларусі да сакавіка 2016 года. Аб гэтым паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі "Эфектыўная палітыка для ўдасканалення інавацыйнай дзейнасці: ацэнка - рэалізацыя - маніторынг" старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

"У 2010 годзе па дамоўленасці з ЕЭК ААН быў праведзены першы Агляд інавацыйнага развіцця Беларусі, на падставе якога выпрацаваны рэкамендацыі па інавацыйным развіцці нашай краіны на пяцігодку. Прайшло 5 гадоў, і цяпер надышоў час падрыхтоўкі наступнага такога агляду. Мы плануем падрыхтаваць яго да сакавіка 2016 года", - адзначыў Аляксандр Шумілін.

Паводле слоў старшыні ДКНТ, Беларусь адна з першых правяла такі агляд сярод краін СНД, пасля гэтага такія агляды інавацыйнага развіцця зрабілі яшчэ 5 краін гэтага рэгіёна, сярод якіх Украіна, Арменія, Таджыкістан. "На сённяшняй канферэнцыі мы дадзім старт другому агляду, нам важна паглядзець, чаго мы дасягнулі, якія рэкамендацыі еўрапейскіх экспертаў далі найбольшы эфект, вызначыць актуальныя праблемы. Мы таксама фарміруем новую праграму інавацыйнага развіцця на наступную пяцігодку, выкарыстоўваючы пры гэтым як вопыт Расіі, так і Еўропы. І нам важна пачуць ацэнку гэтай праграмы з вуснаў экспертаў ЕЭК ААН", - растлумачыў ён.

"Вынікі і рэкамендацыі першага агляду ўнеслі немалы ўклад ва ўдасканаленне інавацыйнай палітыкі краіны і былі выкарыстаны пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў у пытаннях інавацыйнага развіцця. Ускосна ступень прысутнасці Беларусі на сусветным рынку новых тэхналогій можна ацаніць па аб'ёме экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі, які ў 2014 годзе склаў амаль $10 млрд. Штогод у Беларусі ствараюцца 3-5 інавацый сусветнага ўзроўню", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Міжнародная канферэнцыя "Эфектыўная палітыка для ўдасканалення інавацыйнай дзейнасці: ацэнка - рэалізацыя - маніторынг" праходзіць у Мінску 17-18 лістапада. Удзел у ёй прымаюць каля 100 чалавек. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца ДКНТ, Дэпартамент эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю ЕЭК ААН, Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы і прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі