Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Май 2021

Дэзынфекцыя транспарту для ўезду праз "Новую Гуту" з 1 ліпеня будзе абавязковай

Дэзынфекцыя транспарту для ўезду праз
Фота з архiва ДПК

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэзынфекцыя транспартных сродкаў для ўезду праз пункт пропуску "Новая Гута" з 1 ліпеня будзе абавязковай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У адпаведнасці з указам ад 26 красавіка 2020 года нумар 162 у пункце пропуску "Новая Гута" з 1 ліпеня па 1 кастрычніка 2021 года ў мэтах прадухілення распаўсюджвання ўзбуджальнікаў заразных захворванняў будзе праводзіцца эксперымент па абавязковай дэзынфекцыі транспартных сродкаў (аўтобусаў, легкавых і грузавых аўтамабіляў), якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі.

"Звяртаем увагу на тое, што падчас правядзення гэтага эксперыменту будзе ажыццяўляцца платная абавязковая дэзынфекцыя транспарту. У выпадку адмовы вадзіцеля яе прайсці гэты транспартны сродак не будзе дапушчаны на тэрыторыю Беларусі ў пункце пропуску "Новая Гута", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі