Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2021

Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб перавалцы нафтапрадуктаў праз расійскія парты

Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб перавалцы нафтапрадуктаў праз расійскія парты
Фота з архiва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі праект закона "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія парты Расійскай Федэрацыі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 8 верасня. Ён распрацаваны для ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі, падпісанага ў Маскве 19 лютага 2021 года.

"Пагадненнем прадугледжваецца ўстанаўленне кошту лагістычных затрат у марскія парты Расійскай Федэрацыі з супастаўнымі цэнамі ў парты Прыбалтыкі, а таксама алгарытм іх змянення", - растлумачыў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

Пагадненне вызначае ўмовы і парадак арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі чыгуначным транспартам па тэрыторыі Беларусі і Расіі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны, і іх перавалкі ў марскіх партах Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі.

У адпаведнасці з арт. 2 пагаднення органамі, якія ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці па яго выкананні, ад Беларусі з'яўляецца Міністэрства транспарту і камунікацый, ад Расіі - Міністэрства транспарту. Кампетэнтныя органы ад Беларусі - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (па пытаннях тарыфных умоў у частцы чыгуначнага транспарту) і Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі (па пытаннях аб'ёмаў паставак нафтапрадуктаў), ад Расіі - Федэральная антыманапольная служба (па пытаннях тарыфных умоў у частцы чыгуначных перавозак) і Міністэрства энергетыкі (па пытаннях наменклатуры і аб'ёмаў нафтапрадуктаў, прызначаных для перавозкі і перавалкі).

Для вырашэння пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пагаднення, прадугледжваецца фарміраванне сумеснай камісіі з прадстаўнікоў каардынуючых і кампетэнтных органаў, а таксама іншых органаў і арганізацый.

Прыняцце праекта закона дасць магчымасць арганізаваць супрацоўніцтва з суб'ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь і забяспечыць пастаўку на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў.

Законапраект адпавядае Канстытуцыі, законам Беларусі, актам Прэзідэнта, міжнародным дагаворам, сумяшчальны з заканадаўствам Беларусі.

"Гэта пагадненне будзе дзейнічаць да канца 2023 года, аб'ём пастаўкі - большы за 10 млн т. І гэта адэкватны адказ на санкцыі, якія прымяняе Еўропа", - падкрэсліў член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Стэльмашок.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі