Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2025

Дасягнуць прарыўных вынікаў на крыптарынку. Нацбанк падрыхтаваў праекты новых заканадаўчых рашэнняў

Дасягнуць прарыўных вынікаў на крыптарынку. Нацбанк падрыхтаваў праекты новых заканадаўчых рашэнняў

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк падрыхтаваў праекты заканадаўчых рашэнняў, якія дазволяць дасягнуць прарыўных вынікаў у задзейнічанні крыптавалют і лічбавых фінансавых актываў. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце банкаўскай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Функцыянаванне крыптарынка ў Беларусі кіраўнік Нацбанка назваў вельмі актуальнай тэмай. Цяпер такі рынак у краіне працуе праз крыптаабменнікі, крыптабіржы кампаній, якія зарэгістраваны ў Парку высокіх тэхналогій. "Абарот па гэтых пляцоўках расце даволі ўпэўнена, дэманструе значныя лічбы. Зразумела, што ад крыптавалют мы ўжо нікуды не адыдзем. Таму трэба вельмі правільна і своечасова ўбудавацца ў гэты мэйнстрым", - сказаў Раман Галоўчанка.

Асноўныя падыходы, выпрацаваныя Нацыянальным банкам па гэтай тэматыцы, ён далажыў 12 жніўня кіраўніку дзяржавы. Прычым размова ішла, паводле яго слоў, не толькі аб рэгуляванні рынку крыптавалют.

"Закладзеныя Дэкрэтам Прэзідэнта нумар 8 параметры па лічбавых фінансавых актывах, па токенах трэба ў пэўнай ступені мадэрнізаваць, таму што сама сфера прымянення крыптавалют і наогул лічбавых фінансавых актываў з тых часоў пашырылася. І мы бачым перспектыву не толькі непасрэдна ў рэгуляванні, каб не дапусціць эканамічнага ўрону. У нас ёсць пэўныя прапановы, якім чынам дасягнуць некаторых прарыўных вынікаў з пункту гледжання задзейнічання крыптавалют і лічбавых фінансавых актываў у нашай фінансавай палітыцы", - расказаў старшыня праўлення Нацбанка. Гэтыя падыходы былі даложаны Аляксандру Лукашэнку і ў цэлым падтрыманы Прэзідэнтам. "Дэталі, відавочна, будуць абмеркаваны ў бліжэйшы час на спецыяльнай нарадзе. У Нацыянальнага банка ёсць канкрэтныя падрыхтаваныя праекты нарматыўных актаў па гэтым пытанні", - праінфармаваў ён.

Як паведамлялася, Прэзідэнт, заслухоўваючы 12 жніўня даклад аб рабоце банкаўскай сістэмы, паставіў пытанне аб далейшых дзеяннях адносна крыптавалюты і крыптарынка.

"Крыптарынак, крыптавалюта. Што гэта такое, з чым мы з табой будзем есці гэту праблему? - вобразна выказаўся кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Рамана Галоўчанкі. - Як мы ёю скарыстаемся, асабліва цяпер, для таго каб забяспечыць плацяжы? Шмат аб гэтым гаворыцца, і ўсё ж не такі развіты ў нас гэты рынак у Беларусі па крыптавалюце. Як мы будзем у далейшым дзейнічаць?"

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта тэматыка абмяркоўвалася яшчэ ў той час, калі Нацбанкам кіраваў Павел Калаур. "Мы ўзнімалі гэта пытанне, да нас айцішнікі звярталіся, што трэба ў гэтым напрамку дзейнічаць. Як мы будзем (у выніку дзейнічаць. - Заўвага БЕЛТА)? Гэта для мяне важна і для краіны ў цэлым", - сказаў Прэзідэнт.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі