Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2012

Дамоўленасці з замежнымі інвестарамі плануецца заключыць на Беларускім інвестфоруме

18 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Пагадненні, мемарандумы з замежнымі інвестарамі плануецца заключыць на Беларускім інвестыцыйным форуме. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Клеўжыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе падпісаны шэраг міжнародных мемарандумаў, пагадненняў з замежнымі інвестарамі, але самае галоўнае - будзе забяспечаны дыялог дзяржаўнай улады з інвестарамі, з навуковай супольнасцю ў мэтах дасягнення канкрэтнага разумення, што неабходна палепшыць, якія крокі зрабіць, каб інвестыцыйны клімат, імідж у краіне сталі б сапраўды першакласнымі", - падкрэсліў Дзмітрый Клеўжыц. На яго думку, гэта буйная падзея дасць штуршок да прыцягнення замежных інвестыцый, прадэманструе нашы перавагі, дасць магчымасць прадставіць краіну міжнародным кампаніям, усталяваць больш цесныя кантакты з дзяржаўнымі прадпрыемствамі, айчынным бізнесам, інвестыцыйнымі фондамі, іншымі інстытутамі.

Сёмы па ліку форум не будзе падобны на папярэднія па многіх параметрах, адзначыў Дзмітрый Клеўжыц. І адзін з іх - фарміраванне на форуме інстытутаў мадэратарства. Форум будзе працаваць два дні, запланавана работа секцый, якімі будуць кіраваць мадэратары, што з'яўляюцца знакавымі асобамі, вядомымі ў свеце бізнесу, прафесіяналы сваёй справы. Тым самым, лічыць Дзмітрый Клеўжыц, цікавасць да працы секцыі будзе павышана. Ён назваў кіраўнікоў некаторых секцый - гэта прадстаўнікі вядомых міжнародных арганізацый: Сусветнага банка, ЮНКТАД і іншых.

Праца форуму будзе ладзіцца па асноўных чатырох кірунках. Яны будуць ахопліваць IT-тэхналогіі, развіццё фармацэўтычнай галіны, рэгіёнаў, міжнародныя фінансавыя інстытуты. Яшчэ адзін цікавы новы напрамак форуму - стартап праекты. Яны дадуць магчымасць прыцягнуць венчурныя інвестыцыі. "У нас гэты механізм яшчэ толькі пачынае развівацца, дзяржава ініцыіруе іх развіццё, таму што хоча паказаць, што яна актыўна глядзіць на развіццё малога і сярэдняга бізнесу, асабліва інавацыйнага, што дасць магчымасць стварыць новыя кампаніі, вырабляць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам", - падкрэсліў ён. Таму дзяржава вылучае на такія праекты адпаведныя гранты, каб яны атрымалі большае развіццё.

У час форуму будзе праходзіць выстава інвестпраектаў. Падрыхтавана ўжо 30 праектаў, якія адпавядаюць тэматыцы секцый. Гэта стварэнне новых фармацэўтычных вытворчасцяў, медыцынскай тэхнікі, біягазавых установак і розных праектаў у харчовай галіне.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі