У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2018

Дакументы на $10 млн падпісаны на пасяджэнні беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета

Дакументы на $10 млн падпісаны на пасяджэнні беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета

25 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дзевяць дакументаў на суму каля $10 млн падпісаны сёння на пасяджэнні беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, якое стала часткай праграмы I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, рамачны кантракт па прадастаўленні крэдытнага забеспячэння тавараабароту падпісаны паміж ТАА з ЗІ "БНХ Украіна" і АТ "Банк Крэдыт Днепр". Гомельскае і Віцебскае аддзяленні БелГПП падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве з украінскімі калегамі.

Кантракты на пастаўку прадукцыі ў краіну-суседку заключылі "Мазырсоль", Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне, Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат.

Як адзначыў у гутарцы з журналістамі прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Украіны Генадзь Чыжыкаў, беларуская прадукцыя запатрабавана на ўкраінскім рынку. "Марка "Зроблена ў Беларусі" азначае высокую якасць. Гэта ведаюць украінскія спажыўцы", - сказаў ён.

У ліку пытанняў, якія разгледзелі сёння бакі на пасяджэнні, - распрацоўка праекта пагаднення паміж Кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Беларусі аб зацвярджэнні Палажэння аб стварэнні і прымяненні электроннай сістэмы сертыфікацыі паходжання тавараў. Абмяркоўвалася міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і экспартны патэнцыял абласцей, перспектывы выкарыстання гандлёвых пляцовак для пашырэння ўзаемнага гандлю Беларусі і Украіны, узаемадзеянне дзелавых колаў, прадпрыемстваў у розных сферах.

Беларуска-ўкраінскі кансультатыўны савет дзелавога супрацоўніцтва створаны ў 2010 годзе з мэтай садзейнічання развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай у гандлёва-эканамічнай сферы, пашырэнню кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў, нарошчванню тавараабароту паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску