Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Apr 2016

China Merchants Group гатова пабудаваць лагістычны субпарк у парку "Вялікі камень" за кароткі тэрмін

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. China Merchants Group (Кітай) гатова пабудаваць лагістычны субпарк у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" за кароткі тэрмін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з прадстаўніком кампаніі ў Цэнтральнай Азіі і краінах Балтыйскага рэгіёна Ху Чжэнам.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве кампаніяй China Merchants Group лагістычнага субпарку на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Гэты праект з'яўляецца першым камерцыйным аб'ектам, будаўніцтва якога пачата ў парку "Вялікі камень". У ходзе першага этапу плануецца пабудаваць аб'екты нерухомай маёмасці плошчай амаль 100 тыс. кв.м. Арыенціровачны аб'ём інвестыцый на 2016-2017 гады - $150 млн.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у хутчэйшай рэалізацыі праекта і гатоўнасць аказаць садзейнічанне для паспяховага завяршэння будаўніцтва ў кароткі тэрмін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі