Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Снж 2021

Чарвякоў расказаў аб прыярытэтах эканомікі на 2022 год

Чарвякоў расказаў аб прыярытэтах эканомікі на 2022 год
Фота з архiва

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў завяршыў серыю рабочых паездак кіраўнікоў міністэрства ў рэгіёны для ўдзелу ў сесіях абласных і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, выступіўшы з дакладам у Мінскім гарвыканкаме аб задачах развіцця эканомікі на 2022 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Кіраўнік міністэрства нагадаў, што падпісаны ў пачатку снежня кіраўніком дзяржавы ўказ аб важнейшых параметрах развіцця краіны на 2022 год ахоплівае якасныя кампаненты ВУП - экспарт, інвестыцыі, даходы. Таму ў сваім выступленні Аляксандр Чарвякоў абазначыў алгарытм дасягнення прагнозных паказчыкаў праз прызму рэгіянальных задач, накіраваных у канчатковым выніку на скарачэнне разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва.

"Перш за ўсё з задачай па скарачэнні міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі цесна спалучана стымуляванне прытоку інвестыцый. Паводле прагнозу на 2022 год, агульны аб'ём інвестыцый павінен скласці больш як Br36 млрд. У эканоміку Мінска трэба інвесціраваць Br5,9 млрд з тэмпам росту 103 працэнты. З улікам істотнага аб'ёму сродкаў дзяржінвестпраграмы на праекты ў сталіцы ў наступным годзе ўжо на гэтым этапе трэба арганізаваць работу па рэалізацыі праектаў. Але асноўны ўпор - на вытворчыя праекты, якія забяспечваюць у канчатковым выніку паступленні ў бюджэт. Па Мінску гэта 91 праект з аб'ёмам інвестыцый на пяцігодку - Br6,9 млрд. З іх у 2022 годзе неабходна асвоіць больш як Br1,9 млрд", - адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Гаворачы аб наступнай задачы - росце ўсіх кампанентаў даходаў насельніцтва, міністр эканомікі растлумачыў, што для рэгіёнаў пытанне разгорнута праз тэмпы росту намінальнай налічанай зарплаты. "Галоўнае - яе рост павінен апярэджваць інфляцыю і не перавышаць прадукцыйнасць працы. Зарплата павінна быць зароблена", - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Зразумела, рост даходаў залежыць непасрэдна ад вынікаў работы арганізацый. Паводле слоў міністра, па Мінску адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі: рэнтабельнасць продажаў вышэйшая, чым у цэлым па эканоміцы краіны, долі нерэнтабельных арганізацый і пратэрмінаваных даўгоў адны з самых нізкіх сярод рэгіёнаў, даўгавая нагрузка таксама ніжэйшая за краінавую.

Пры гэтым Аляксандр Чарвякоў звярнуў увагу на сітуацыю са стратнымі арганізацыямі: "Нагадаю, што недапушчэнне стратнай работы арганізацый дзяржсектара - гэта адна з мэтавых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы перад урадам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. На вырашэнні гэтай праблемы павінны быць сканцэнтраваны намаганні горада Мінска ў будучым годзе".

На думку міністра, важны рэзерв росту эфектыўнасці - імпартазамяшчэнне. Мінскаму гарвыканкаму неабходна выйсці на $1,7 млрд імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Наступная задача, абазначаная Аляксандрам Чарвяковым, - нарошчванне экспарту, узмацненне нашых пазіцый на традыцыйных рынках і асваенне перспектыўных. "Заданне па краіне - прырост больш як на 6 працэнтаў, або $3 млрд. Меры падтрымкі экспарту вызначаны. Гэта базавыя механізмы ўказаў нумар 534, нумар 466. Адзначу, што па прапанове Мінэканомікі істотна пашыраны пералік крэдытуемых тавараў у рамках 534-га ўказа. Цяпер гэта не толькі тэхнічна складаныя тавары, але і прадукцыя АПК, дрэваапрацоўкі, лёгкай і хімічнай прамысловасці", - расказаў кіраўнік міністэрства.

Аляксандр Чарвякоў зрабіў акцэнт яшчэ на адным паказчыку эфектыўнасці для кіраўнікоў рэгіёнаў - росце ўласных даходаў мясцовых бюджэтаў. "Гэта запатрабуе ўдасканалення бізнес-асяроддзя. Мерапрыемствы па вырашэнні гэтай задачы спрашчаюць рэгуляторыку для малога бізнесу. Будзе завершаны перавод у электронную форму звыш 160 адміністрацыйных працэдур. А іх агульная колькасць і тэрміны прыняцця адміністрацыйных рашэнняў скароцяцца на 25 працэнтаў. Для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пашырацца каналы фінансавання: гарантыйны фонд, венчурнае фінансаванне, укараненне інстытута краўдфандынгу", - растлумачыў міністр эканомікі.

Завяршаючы свой даклад, кіраўнік міністэрства падкрэсліў важнасць выканання задачы, якая стаіць перад усімі рэгіёнамі, па лічбавізацыі. "Лічбавізацыя з'яўляецца асновай для росту прадукцыйнасці працы ва ўсіх галінах эканомікі. Напрыклад, у будаўніцтве. Мінэканомікі выйдзе з ініцыятывай, каб будаўніцтва аб'ектаў з бюджэтным фінансаваннем ажыццяўлялася з выкарыстаннем BIM-тэхналогій, гэта значыць такіх, якія ствараюць "лічбавых двайнікоў". У гэтым напрамку мы не першыя. Расійская Федэрацыя ўжо некалькі гадоў прымяняе гэты падыход, які дае магчымасць знізіць выдаткі, павысіць якасць работ, скараціць будаўнічы цыкл", - рэзюмаваў Аляксандр Чарвякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі