Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2020

Чарговы танкер з нафтай ад трэйдараў для "Нафтана" прыбыў у порт Клайпеды

Чарговы танкер з нафтай ад трэйдараў для
Фота з архiва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі танкер з нафтай ад трэйдараў для ААТ "Нафтан" прыбыў сёння ў порт Клайпеды, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Танкер з 80 тыс.т нафты прыбыў у Клайпедскі порт і стаў пад разгрузку. Зліў нафты пачнецца сёння, адпраўка чыгункай на "Нафтан" ужо заўтра", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара, на завод нафта пачне паступаць праз пару дзён. Аляксандр Цішчанка таксама пацвердзіў, што ў гэтым месяцы ў Клайпедзе чакаюцца яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі.

Акрамя таго, як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Два з трох танкераў ужо даставілі сыравіну ў Адэсу. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Сумарны аб'ём паставак нафты з розных крыніц на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т. У студзені і лютым яны працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 11 сакавіка паведаміў, што Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі