У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Крс 2015

Чалябінская вобласць прапануе Беларусі стварыць сумесную вытворчасць у сферы малочнай жывёлагадоўлі

28 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Чалябінская вобласць прапанoўвае Беларусі стварыць сумесную вытворчасць у сферы малочнай жывёлагадоўлі. Аб гэтым паведаміў сёння міністр сельскай гаспадаркі Чалябінскай вобласці Сяргей Сушкоў у час сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць праблемы з атрыманнем дастатковага аб'ёму сырога малака, а ў Беларусі ў гэтым плане ўсё цудоўна. Таму адным з першых напрамкаў нашай работы будзе стварэнне сумеснага прадпрыемства ў галіне малочнай жывёлагадоўлі", - адзначыў Сяргей Сушкоў.

Міністр сельскай гаспадаркі Чалябінскай вобласці падкрэсліў, што тавараабарот у частцы сельгаспрадукцыі паміж Чалябінскай вобласцю і Беларуссю трымаецца прыблізна на адным узроўні - амаль $10 млн в год. "Гэта ў асноўным сельскагаспадарчая тэхніка і сухое малако. Сёння нашы прыярытэты супрацоўніцтва з Беларуссю змяніліся. Мы хацелі б атрымліваць ад вас прадукцыю першаснага насенняводства, у тым ліку ў сферы бульбаводства, агародніцтва, пераймаць тэхналогіі работы ў закрытым грунце, ствараць сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыі Чалябінскай вобласці", - растлумачыў ён.

Сяргей Сушкоў таксама адзначыў, што расійскі рэгіён гатовы прапанаваць транспартныя лагістычныя ланцужкі для далейшага прасоўвання беларускай прадукцыі. "Мы можам дапамагчы ў прасоўванні тавараў на тэрыторыю Далёкага Усходу, Паўночнага Казахстана, з якімі ў нас адкрыта граніца. Акрамя таго, мы нядаўна стварылі транспартна-лагістычны цэнтр з Кітаем, практычна аднавілі Вялікі шаўковы шлях. Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Кітаем, але вы пастаўляеце тавары па доўгім ланцужку, які значна даражэйшы і робіць менш канкурэнтаздольнай на рынку Кітая вашу прадукцыю. Мы ж прапануем кароткі лагістычны шлях", - растлумачыў ён.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў адзначыў, што беларускі бок ставіць перад сабой задачу наладзіць стабільныя пастаўкі высакаякаснай беларускай мясной і малочнай прадукцыі на рынак Чалябінскай вобласці. "Таксама мы хацелі б развіваць пастаўкі нашага пасяўнога матэрыялу - бульбы, яблыкаў і іншай агародніны. Прапановы аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў мы таксама гатовы разгледзець", - падкрэсліў ён.

У час сустрэчы бакі дамовіліся, што ў чэрвені 2016 года Беларусь накіруе сваіх экспертаў у Чалябінскую вобласць для дэталёвай прапрацоўкі сумесных праектаў.

За першыя два месяцы 2015 года тавараабарот арганізацый Мінсельгасхарча з Чалябінскай вобласцю склаў $449,6 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску