Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2015

Чалябінская вобласць плануе стварыць буйную ліцейную вытворчасць і запрашае Беларусь да супрацоўніцтва

27 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Чалябінская вобласць плануе стварыць буйную ліцейную вытворчасць і запрашае Беларусь да супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар Чалябінскай вобласці Барыс Дуброўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар праінфармаваў, што ў ходзе візіту дэлегацыі Чалябінскай вобласці ў Беларусь адбудуцца перагаворы з кіраўніцтвам Мінскага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзе плануецца абмеркаваць магчымасці ўдзелу прадпрыемства ў фарміруемым у расійскім рэгіёне станкабудаўнічым кластары. Пры стварэнні гэтага кластара плануецца таксама арганізаваць буйную ліцейную вытворчасць для выпуску станін для станкабудавання. "Тут таксама запрашаем вас як інвестараў, запрашаем да супрацоўніцтва", - сказаў Барыс Дуброўскі.

У 2014 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Чалябінскай вобласцю склаў $314,6 млн, пры гэтым быў дасягнуты баланс паміж імпартам і экспартам. "Мы хацелі б павялічыць аб'ём узаемных інвестыцый і тавараабароту, лічым, што для гэтага ў нашых адносінах ёсць усе магчымасці", - падкрэсліў Барыс Дуброўскі.

Машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі традыцыйна імпартуюць з Чалябінскай вобласці металапракат. Акрамя таго, з Паўднёвага Урала ў Беларусь пастаўляюцца бульдозерная тэхніка, запчасткі. Чалябінская вобласць у сваю чаргу закупляе беларускую тэхніку, у тым ліку сельскагаспадарчую. Паводле слоў губернатара, у АПК гэтага расійскага рэгіёна 50 працэнтаў тэхнікі - беларускай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі