Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2015

Бізнес-інкубатар ПВТ плануецца адкрыць да канца красавіка

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-інкубатар ПВТ плануецца адкрыць да канца красавіка. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар ДУ "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будаўніча-мантажныя работы ўжо завершаны, ідзе закупка мэблі і пусканаладачныя работы. Мы плануем 23 красавіка правесці ў бізнес-інкубатары вялікае мерапрыемства, таму да гэтага моманту ён будзе гатовы", - падкрэсліў Валерый Цапкала.

Дырэктар адміністрацыі ПВТ адзначыў, што адкрыццё бізнес-інкубатара - адна з галоўных задач парка ў 2015 годзе. "Мы плануем, што ў нас будзе самы вялікі coworking (агульная прастора, якая выкарыстоўваецца для сумеснай дзейнасці. Такая форма работы папулярная сярод фрылансераў , аддаленых супрацоўнікаў: перакладчыкаў, праграмістаў, дызайнераў. - Заўвага БЕЛТА) на постсавецкай прасторы і нават, магчыма, у Еўропе", - падкрэсліў ён.

"Наша задача - даць магчымасць таленавітай моладзі супрацоўнічаць, рабіць сумесныя праекты, удзельнічаць у канферэнцыях і семінарах - і ўсё гэта на пляцоўцы нашага бізнес-інкубатара. Мы хочам звесці ў адным месцы людзей з новымі ідэямі і тых, хто гэтыя ідэі можа здзейсніць", - расказаў Валерый Цапкала.

Цяпер у Парку высокіх тэхналогій ажыццяўляюць дзейнасць 137 кампаній-рэзідэнтаў. У 2014 годзе былі зарэгістраваны ў якасці рэзідэнтаў ПВТ 12 юрыдычных асоб. Па відах прыцягнутых інвестыцый 58 кампаній - рэзідэнтаў ПВТ (42 працэнты) заснавана беларускімі інвестарамі, 46 кампаній (34 працэнты) - замежнымі інвестарамі і 33 кампаніі (24 працэнты) з'яўляюцца сумеснымі камерцыйнымі арганізацыямі. Па стане на 1 студзеня 2015 года агульная колькасць працуючых у Парку высокіх тэхналогій склала больш за 20 тыс. чалавек. За 2014 год было створана 2957 рабочых месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі