Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2018

Бізнес-колы Рэспублікі Карэя азнаёміліся з інвестыцыйным кліматам Беларусі

Фота МЗС

6 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам 5 верасня ў час візіту ў Сеул (Рэспубліка Карэя) прыняла ўдзел у пасяджэнні беларуска-карэйскага круглага стала. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Карэйскай федэрацыі прамысловасці і іншых бізнес-асацыяцый. Карэйскім дзелавым колам быў прадстаўлены эканамічны патэнцыял і інвестыцыйны клімат Беларусі, а таксама шэраг перспектыўных праектаў. На сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Карэя Чо Хёнам бакі дамовіліся садзейнічаць актывізацыі палітычнага дыялогу, у тым ліку шляхам абмену візітамі высокага ўзроўню, выказалі неабходнасць развіцця супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, навукі, высокіх тэхналогій. З віцэ-міністрам малога і сярэдняга бізнесу і стартапаў Рэспублікі Карэя Чхве Су Гю субяседнікі намецілі шляхі актывізацыі інавацыйнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, садзейнічання развіццю кантактаў паміж малым і сярэднім бізнесам дзвюх дзяржаў, у тым ліку ў малых і сярэдніх гарадах, а таксама магчымасці ўзаемадзеяння па пытаннях венчурнага фінансавання прыярытэтных навукова-тэхнічных распрацовак.

На сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам і кіраўніком дэпартамента карпаратыўнай стратэгіі кампаніі "Ханхва Кемікал" Сім Чжэ Сонам былі разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва кампаніі з Беларуссю. Субяседнікі абмеркавалі магчымасці ініцыіравання праектаў у галіне распрацоўкі хімічных і нафтахімічных прадуктаў у рамках інвестыцыйных праектаў і сумеснай вытворчасці. Андрэй Дапкюнас выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва беларускіх кампаній з іншымі падраздзяленнямі групы кампаній "Ханхва", якія працуюць у галіне робататэхнікі, электронных сістэм, аэракасмічнага абсталявання. Група кампаній "Ханхва" ўваходзіць у топ-10 буйнейшых бізнес-кангламератаў у Рэспубліцы Карэя і ў топ-500 буйнейшых сусветных кампаній Fortune Global 500. У групу "Ханхва" ўключаны кампаніі, якія спецыялізуюцца ў аэракасмічнай сферы, у галіне мехатронікі, будаўніцтва, хімічных матэрыялаў і энергетыкі, фінансаў і інвестыцый, паслуг і забаў. Агульная выручка групы кампаній "Ханхва" ў 2017 годзе склала больш за $55 млрд.

На перагаворах з дырэктарам карэйскай гандлёвай сеткі KTNET Кім Ёнг Хванам была адзначана ўзаемная зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў галіне беспапяровага гандлю. На сустрэчы з віцэ-старшынёй Карэйскай федэрацыі прамысловасці Квон Тхэ Сінам былі абазначаны перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння па арганізацыі візітаў карэйскіх дзелавых колаў у Беларусь. Перагаворы з кіраўніком парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Беларуссю Лі Вон Укам былі прысвечаны перспектывам правядзення двухбаковых мерапрыемстваў у рамках міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. З кіраўніцтвам Карэйскага інстытута міжнароднай эканамічнай палітыкі, які з'яўляецца адным з вядучых аналітычных цэнтраў Рэспублікі Карэя ў галіне рэгіянальных эканамічных даследаванняў, беларуская дэлегацыя абмянялася думкамі адносна перспектыў эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, правядзення сумесных эканамічных даследаванняў, у тым ліку ў кантэксце розных еўразійскіх ініцыятыў.

На сустрэчы з выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Выставачна-кангрэснага комплексу COEX Кім Мён Сінам члены беларускай дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў сферы выставачна-кірмашовай дзейнасці, у тым ліку ва ўдзеле беларускіх арганізацый у выстаўках высокатэхналагічнай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Карэя. У час перагавораў з выканаўчым віцэ-старшынёй Карэйскай асацыяцыі міжнароднага гандлю Хан Чжын Хёнам субяседнікі абмеркавалі напрамкі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галіне электроннага ўрада і беспапяровага гандлю, дамовіліся садзейнічаць развіццю кантактаў паміж беларускімі і карэйскімі дзелавымі коламі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі