Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Кст 2020

Бізнес-клуб правядзе прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Беларусі ў Японіі

Бізнес-клуб правядзе прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Беларусі ў Японіі
Руслан Есін. Фота з архіва

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін правёў сустрэчы з прадстаўнікамі японскага бізнесу, зацікаўленымі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з беларускімі прадпрыемствамі-экспарцёрамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Токіа.

"Дасягнута дамоўленасць з кіраўніцтвам японскай кампаніі NBR аб стварэнні стэнда дзіцячых цацак з дрэва беларускага брэнда Polle Toys у магазіне кампаніі ў Токіа, - гаворыцца ў паведамленні. - Акрамя гэтага, японскі партнёр прыняў рашэнне аб пашырэнні лінейкі прадукцыі, выпускаемай у Японіі з беларускага лёну".

З кіраўніцтвам Беларуска-японскага бізнес-клуба Руслан Есін абмеркаваў магчымасць прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Беларусі ў Токіа, а таксама ў прэфектурах Сага, Акінава і Хакайда. Прапанова прынята японскім бокам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі