У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2018

Бізнес-клімат у Беларусі значна палепшыўся - эксперт

Бізнес-клімат у Беларусі значна палепшыўся - эксперт

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва Сяргей Навіцкі адзначае значнае паляпшэнне бізнес-клімату ў Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў 6 снежня на прэс-канферэнцыі перад цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу "Прадпрымальнік года - 2018" кампаніі EY ("Эрнст энд Янг"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтаму, паводле слоў Сяргея Навіцкага, садзейнічала прыняцце дэкрэтаў нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", а таксама спадарожных дакументаў. "Безумоўна, яны значна аблягчаюць жыццё прадпрымальнікам. Прычым усіх форм", - адзначыў намеснік старшыні савета. У ліку найбольш значных навацый для развіцця бізнесу ён назваў, у прыватнасці, істотнае скарачэнне патрабаванняў для адкрыцця бізнесу: прыкметна спрошчаны пажарныя, санітарныя, экалагічныя нормы. Гэта дае сёння магчымасць адкрыць кафэ ў лічаныя дні, раней жа магло спатрэбіцца мінімум 7-9 месяцаў.

Аднак галоўным, на думку намесніка старшыні савета, стала тое, што змяніўся падыход дзяржавы да памылак бізнесу - ад карнага характару да папераджальнага.

Разам з тым Сяргей Навіцкі адзначыў, што камфортны стан эканомікі назіраецца, калі 50 працэнтаў бізнесу займаюць малыя і сярэднія прадпрыемствы. Сёння ж у Беларусі іх доля прыкладна 28 працэнтаў. "Згодна з планам развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, да 2020 года доля МСП павінна павялічыцца да 40 працэнтаў. Я думаю, калі за 10-15 гадоў мы дасягнём 50 працэнтаў, будзе вельмі добра", - сказаў ён на заканчэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску