Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Dec 2022

Бізнес-форум жанчын Беларусі і Узбекістана пройдзе ў 2023 годзе ў нашай краіне

Бізнес-форум жанчын Беларусі і Узбекістана пройдзе ў 2023 годзе ў нашай краіне
Фота з архiва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-форум жанчын Беларусі і Узбекістана пройдзе ў 2023 годзе ў нашай краіне. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках нарады па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Беларускага саюза жанчын, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ініцыятыва правесці бізнес-форум была выказана ў канцы кастрычніка на палях Міжпарламенцкай асамблеі краін - удзельніц СНД у Самаркандзе. "Зусім нядаўна я ўдзельнічала ў сесіі МПА СНД ва Узбекістане, у ходзе якой у мяне былі двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку з калегай з Узбекістана Танзілай Нарбаевай. Яна першай агучыла ідэю аб правядзенні бізнес-форуму жанчын Беларусі і Узбекістана. Выдатная ініцыятыва. З Узбекістанам у нас можа быць вельмі цеснае супрацоўніцтва. Яны жывуць яшчэ тымі нашымі добрымі адносінамі, вельмі паважаюць нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, форум плануецца правесці ў першым квартале 2023 года. "Узбекскія жанчыны змогуць бліжэй азнаёміцца з нашай краінай, паколькі нас раздзяляе вялікая адлегласць. Візіты на вышэйшым узроўні сталі ўжо звычайнай справай: Прэзідэнт быў з візітам ва Узбекістане, урад цесна супрацоўнічае. А цяпер мы прыкладаем намаганні, каб і нашы людзі больш сустракаліся адзін з адным, - адзначыла спікер. - Акрамя знаёмства плануюцца і практычныя вынікі. Размова ідзе аб падпісанні кантрактаў і дагавораў, у адпаведнасці з якімі бакі будуць узаемадзейнічаць у далейшым. Праграма форуму будзе ўключаць правядзенне секцый на беларускіх прадпрыемствах лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі і іншых важных сфер".

Наталля Качанава падкрэсліла, што ў беларусак ёсць пэўнае падабенства менталітэту з узбекскімі жанчынамі. "Перш за ўсё нас аб'ядноўваюць дабрата і любоў да сваіх краін. А адносіны, заснаваныя на такой базе, згадзіцеся, павінны захоўвацца і развівацца як па лініі дружалюбных сувязей, так і па лініі эканомікі і бізнесу", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.

"Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум стане значным крокам у напрамку супрацоўніцтва як паміж дзвюма дзяржавамі, так і паміж грамадскімі арганізацыямі, перш за ўсё жаночымі. А значнасць грамадскіх аб'яднанняў пераацаніць проста немагчыма", - канстатавала Наталля Качанава.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі