Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2014

Бізнес-форум "Гандлёвы мост: Беларусь - Турцыя" сабраў у Стамбуле больш як 130 прадстаўнікоў турэцкага бізнесу

29 жніўня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Міжнародны бізнес-форум "Гандлёвы мост: Беларусь - Турцыя" сабраў 28 жніўня ў Стамбуле больш як 130 прадстаўнікоў турэцкага бізнесу. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў генеральным консульстве Беларусі ў Стамбуле.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам", унітарнага прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр", а таксама супрацоўнікі беларускіх загранустаноў у Турцыі. Узначаліў дэлегацыю генеральны консул нашай краіны ў Стамбуле Ігар Белы.

З турэцкага боку ў рабоце форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі дзелавых колаў, таварных біржаў, лагістычных кампаній, бізнес-саюзаў і асацыяцый Турцыі. Усяго мерапрыемства наведалі больш як 130 прадстаўнікоў турэцкага бізнесу.

Як адзначыў Ігар Белы ў прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму, сапраўдным рухавіком развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі з'яўляецца канструктыўнае ўзаемадзеянне на ўзроўні прадпрыемстваў Беларусі і Турцыі. Акрамя таго, генконсул звярнуў увагу на перспектыўнасць такіх форм пашырэння і рэалізацыі прадукцыі, як вытворчая кааперацыя і электронны гандаль.

У ходзе бізнес-форуму адбылася прэзентацыя айчынных прадпрыемстваў аб умовах вядзення бізнесу ў Беларусі, магчымасцях электроннага гандлю, а таксама аб біржавым рынку краіны. Пры гэтым акцэнт быў зроблены на патэнцыял супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўчай галіне, адзначылі ў генконсульстве.

У гэты ж дзень на пляцоўцы Гандлёвай палаты горада Стамбул адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і турэцкіх прадпрыемстваў. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ажыццяўленне паставак прадукцыі з выкарыстаннем біржавых тэхналогій. Па выніках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні асартыменту двухбаковага гандлю, уключаючы пастаўкі беларускай лесапрадукцыі, піламатэрыялаў, фанеры, ДСП, ДВП, газетнай паперы. Шэраг турэцкіх кампаній праявілі таксама зацікаўленасць у стварэнні сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.

Бізнес-форум быў арганізаваны генеральным консульствам Беларусі ў Стамбуле пры ўдзеле Гандлёвай палаты Стамбула, Беларускай універсальнай таварнай біржы і пасольства Беларусі ў Турцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі