Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2013

Бізнес-форум дзелавых колаў Карагандзінскай вобласці пройдзе ў Мінску

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт у Беларусь акіма Карагандзінскай вобласці Казахстана Баўрджана Абдышава адбудзецца 9-10 красавіка, паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма візіту ў тым ліку прадугледжвае бізнес-форум, які будзе арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Карагандзінскай вобласці з удзелам дзелавых колаў.

Таксама запланаваны сустрэчы казахстанскай дэлегацыі ва ўрадзе Беларусі, наведванне беларускіх прадпрыемстваў. "У ходзе візіту плануецца абмеркаваць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Карагандзінскай вобласцю, развіцця вытворчай кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі",- растлумачыў Андрэй Савіных.

Тавараабарот Карагандзінскай вобласці з Беларуссю ў мінулым годзе склаў $122,9 млн. і павялічыўся на 73,8 працэнта ў параўнанні з 2011 годам. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту: вагоны, малочная прадукцыя, маторныя транспартныя сродкі, шыны, мэбля і лякарствы. Імпарт з Карагандзінскай вобласці ўключаў у сябе пастаўкі вырабаў з чорных металаў і канвеерных стужак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі