У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2012

Бізнес-дзень Беларусі прайшоў на міжнароднай машынабудаўнічай выстаўцы ў Чэхіі

13 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Бізнес-дзень Беларусі прайшоў на міжнароднай машынабудаўнічай выстаўцы MSV 2012 у Брно (Чэхія). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Чэшскія прадпрымальнікі былі азнаёмлены з умовамі вядзення бізнесу ў Беларусі і магчымасцямі пашырэння беларуска-чэшскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Мерапрыемства арганізавана пасольствам Беларусі ў Чэхіі сумесна з Гандлёвай палатай па супрацоўніцтву з краінамі СНД Чэхіі.

Выстаўка MSV 2012 праходзіць у Брно з 10 па 14 верасня. У гэтым годзе Беларусь на выстаўцы прадстаўлена кампаніямі ВА "Беларускі аўтамабільны завод", ААТ "Кавліцмаш", ААТ "Вістан", ААТ "Аршанскі інструментальны завод", ААТ "Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М. Машэрава", ААТ "Баранавіцкі завод станкапрылад", ААТ "Беларускі металургічны завод", Філіял ЗАТ "Атлант" Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ "Магілёўскі металургічны завод".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску