Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Снж 2020

Бізнес будзе абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя для прасочвальных тавараў

Бізнес будзе абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя для прасочвальных тавараў
Фота з архiва

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес будзе абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя для прасочвальных тавараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах, каменціруючы ўказ нумар 496 "Аб прасочвальнасці тавараў".

Гэты дакумент прадугледжвае стварэнне сістэмы прасочвальнасці тавараў, пад якой маецца на ўвазе інфармацыйная сістэма збору, уліку, захоўвання, апрацоўкі і кантролю звестак аб таварах і аперацыях, звязаных з абаротам тавараў.

Указам прадугледжваецца, што пры абароце тавараў, якія падлягаюць прасочвальнасці, суб'екты гаспадарання будуць абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя. Пералік такіх тавараў будзе зацвярджаць Савет Міністраў.

Работу сістэмы прасочвальнасці будзе забяспечваць Міністэрства па падатках і зборах.

Неабходную інфармацыю ў сістэму прасочвальнасці будуць збіраць з трох крыніц - Дзяржаўнага мытнага камітэта, суб'ектаў гаспадарання і аператараў электроннага дакументаабароту (EDI-правайдараў). 

Для работы сістэмы прасочвальнасці суб'екты гаспадарання і аператары электроннага дакументаабароту абавязаны выконваць устаноўленыя ўказам нумар 496 патрабаванні. У прыватнасці, пры аперацыях, звязаных з абаротам прасочвальных тавараў, суб'екты гаспадарання павінны складаць электронныя накладныя і перадаваць іх праз атэставаных у Беларусі EDI-правайдараў.

EDI-правайдары абавязаны правяраць электронныя накладныя, якія паступаюць да іх, і перадаваць іх у сістэму прасочвальнасці.

"Навацыі, прадугледжаныя ўказам нумар 496, накіраваны на абарону інтарэсаў добрасумленных суб'ектаў гаспадарання, павышэнне празрыстасці абароту тавараў як на тэрыторыі Беларусі, так і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў МПЗ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі