Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Май 2023

БУТБ удзельнічае ў беларуска-кітайскім бізнес-форуме ў Цяньцзіні

БУТБ удзельнічае ў беларуска-кітайскім бізнес-форуме ў Цяньцзіні
Фота з архiва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларускай універсальнай таварнай біржы прыме ўдзел у беларуска-кітайскім бізнес-форуме "Цяньцзінь - вароты ў Кітай", які пройдзе 15-19 мая ў рамках Тыдня Магілёўскай вобласці ў Цяньцзіні (Кітай), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Мерапрыемства арганізавана Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

У ходзе форуму плануецца прадставіць магчымасці БУТБ у сферы электроннага біржавога гандлю і правесці перагаворы з прадстаўнікамі кітайскага бізнесу, зацікаўленымі ў рэалізацыі і закупцы тавараў у Беларусі праз біржавую платформу.

"На біржы акрэдытаваны практычна ўсе вядучыя прамысловыя прадпрыемствы Магілёўшчыны, пры гэтым некаторыя з іх ужо выкарыстоўваюць біржавы механізм для работы на рынку Паднябеснай. У прыватнасці, у бягучым годзе праз пляцоўку БУТБ у Кітай пастаўляліся піламатэрыялы, вырабленыя ў Магілёўскай вобласці. Гэта значыць, пэўны станоўчы вопыт ужо ёсць. Таму галоўная мэта ўдзелу ў бізнес-форуме - пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж магілёўскімі і кітайскімі кампаніямі з дапамогай біржавых таргоў. Нараўне з піламатэрыяламі ў ліку найбольш перспектыўных таварных пазіцый для экспарту ў Кітай бачыцца мяса-малочная прадукцыя, алей, гарбарныя вырабы і нафтахімія. З пункту гледжання імпарту асаблівую цікавасць уяўляюць сабой чорныя і каляровыя металы, шрот алейных культур, а таксама абсталяванне, тэхніка, запчасткі і камплектуючыя, якія адносяцца да катэгорыі імпартазамяшчальных", - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ.

Цяпер на БУТБ акрэдытаваны 119 рэзідэнтаў КНР, пры гэтым два з іх маюць статус біржавых брокераў. Асноўнай пазіцыяй біржавога экспарту ў Кітай у 2023 годзе з'яўляецца прадукцыя дрэваапрацоўкі. Гэтаму ў тым ліку садзейнічае рэгулярнае правядзенне спецыяльных гандлёвых сесій, арыентаваных на кітайскі рынак. Бліжэйшая спецсесія адбудзецца на наступным тыдні - 12 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі