Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Жнв 2021

БУТБ разлічвае павялічыць біржавы тавараабарот з Казахстанам

БУТБ разлічвае павялічыць біржавы тавараабарот з Казахстанам
Фота з архiва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа разлічвае павялічыць біржавы тавараабарот з Казахстанам. Аб гэтым ішла размова на анлайн-канферэнцыі, арганізаванай БУТБ і пасольствам Казахстана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі магчымасці нарошчвання аб'ёмаў біржавога тавараабароту Беларусі і Казахстана, а таксама перспектывы заключэння транзітных здзелак паміж казахстанскімі экспарцёрамі і пакупнікамі з трэціх краін. Усяго ў анлайн-канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў казахстанскіх дзелавых колаў, якія плануюць працаваць на беларускім рынку.

"Мы вельмі зацікаўлены ў актывізацыі ўзаемадзеяння з казахстанскім бізнесам і хацелі б, каб Казахстан нараўне з краінамі Еўрасаюза і Расійскай Федэрацыяй увайшоў у топ нашых знешнегандлёвых партнёраў. Тым больш што патэнцыял для далейшага развіцця ўзаемнага гандлю, безумоўна, ёсць. У прыватнасці, мы гатовы забяспечыць рэгулярныя пастаўкі ў Казахстан вялікіх аб'ёмаў беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі. У першую чаргу гэта цукар, які ўжо рэалізуецца праз біржавую пляцоўку на казахстанскі рынак. Акрамя таго, цяпер мы прапрацоўваем магчымасць павелічэння экспарту гарбарнага паўфабрыкату "вет-блю" ў Казахстан. Гэта таксама даволі запатрабаваная таварная пазіцыя", - заявіў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі.

Прадстаўнік БУТБ таксама адзначыў, што біржавая пляцоўка можа быць карысная і для казахстанскіх вытворцаў, якія жадаюць прадаваць сваю прадукцыю ў Беларусі або іншых краінах праз механізм транзітных здзелак.

"Наша пляцоўка можа стаць эфектыўным каналам продажаў для казахстанскіх экспарцёраў металапрадукцыі, збожжавых і вугалю. Усе гэтыя групы тавараў традыцыйна карыстаюцца высокім попытам у беларускіх прадпрыемстваў. Напрыклад, па збожжы мы гатовы забяспечыць прамы доступ да буйнейшых айчынных аграхолдынгаў, якія праз біржавыя таргі закрываюць усе свае патрэбнасці ў кармах і кармавых дабаўках. Аналагічна і па вугалі: акрэдытаваныя ў нас спажыўцы будуць гарантавана набываць як мінімум некалькі соцень тысяч тон гэтай прадукцыі штогод. Галоўнае, каб у гандлёвай сістэме рэгулярна прысутнічалі заяўкі на продаж ад казахстанскіх кампаній, а мы са свайго боку зробім усё неабходнае каб знайсці пакупніка, у тым ліку за межамі Беларусі", - падкрэсліў Андрэй Новікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі