Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Снж 2020

БУТБ правядзе першыя спецыялізаваныя экспартныя таргі для кітайскага рынку 15 снежня

БУТБ правядзе першыя спецыялізаваныя экспартныя таргі для кітайскага рынку 15 снежня
Фота БУТБ

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) 15 снежня адбудзецца першая спецыялізаваная гандлёвая сесія па рэалізацыі піламатэрыялаў у Кітай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

На экспартныя біржавыя таргі выстаўлена амаль 20 тыс. куб.м нарыхтовак з драўніны хвойных парод з пастаўкай у кантэйнерах на ўмовах CFR (кошт і фрахт) у шэраг марскіх партоў на мацерыковай частцы Кітая.

Як растлумачылі ў прэс-службе БУТБ, рашэнне аб правядзенні асобнай гандлёвай сесіі ўзгоднена з Міністэрствам лясной гаспадаркі і абумоўлена значным попытам на беларускую пілапрадукцыю ў Кітаі, аб чым сведчаць вынікі таргоў у бягучым годзе: у студзені-лістападзе праз біржавую пляцоўку ў кітайскім напрамку рэалізавана прадукцыя дрэваапрацоўкі на агульную суму звыш $9 млн. Для параўнання: у 2019 годзе гэты паказчык быў у разы меншы - каля $200 тыс.

Для прыцягнення кітайскіх суб'ектаў гаспадарання на біржавую пляцоўку рэалізаваны цэлы комплекс стымулюючых мер. У прыватнасці, максімальна спрошчана працэдура акрэдытацыі. Цяпер на афармленне ўсіх дакументаў ідзе не больш за тры дні. Акрамя таго, з улікам патрэбнасцей кітайскіх пакупнікоў усе заяўленыя на таргі лоты піламатэрыялаў выстаўляюцца на некалькіх базісах пастаўкі, што дае магчымасць выбраць найбольш зручны пункт прыёмкі тавару.

Па стане на 1 снежня на БУТБ былі акрэдытаваны 28 кітайскіх кампаній, 13 з якіх прыйшлі на біржавую пляцоўку ў бягучым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі