Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2021

БУТБ прапрацоўвае магчымасць продажу ўкраінскіх піламатэрыялаў

БУТБ прапрацоўвае магчымасць продажу ўкраінскіх піламатэрыялаў
Фота з архiва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа зацікаўлена ў прыходзе на біржавую пляцоўку ўкраінскіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў у час Усеўкраінскага лесапрамысловага форуму, які праходзіў у час 23-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці "Дрэваапрацоўка-2021" у Львове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

На думку Андрэя Новікава, гэта дасць магчымасць задаволіць павышаны попыт на піламатэрыялы на ўнутраным рынку Беларусі і будзе садзейнічаць зніжэнню цэн на гэту прадукцыю для айчынных спажыўцоў. У сваю чаргу ўкраінскія экспарцёры змогуць скарыстацца механізмам транзітных здзелак і пастаўляць лесаматэрыялы не толькі ў Беларусь, але і ў трэція краіны.

"Акрамя прамога доступу да буйнейшых беларускіх спажыўцоў пілапрадукцыі, мы гатовы прапанаваць украінскім кампаніям выхад на значна больш ёмістыя рынкі Еўрасаюза, Кітая і Егіпта. У нас ужо напрацавана шырокая база патэнцыяльных пакупнікоў, зацікаўленых у набыцці значных аб'ёмаў піламатэрыялаў на рэгулярнай аснове. Гэтай магчымасцю ўжо актыўна карыстаюцца дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы з Расіі, пастаўляючы сваю прадукцыю ў краіны Балтыі. У выніку доля транзітных здзелак у біржавым тавараабароце стабільна расце", - адзначыў прадстаўнік БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Усеўкраінскі лесапрамысловы форум - буйнейшае мерапрыемства ў сферы дрэваапрацоўкі, якое аб'ядноўвае вядучых вытворцаў і спажыўцоў лесапрадукцыі з розных рэгіёнаў Украіны. У гэтым годзе ўдзел у форуме прынялі каля 100 кампаній дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі