Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Чэр 2021

БУТБ плануе развіваць біржавы гандаль з Калмыкіяй

БУТБ плануе развіваць біржавы гандаль з Калмыкіяй

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе развіваць біржавы гандаль з Калмыкіяй, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Станоўчы вопыт выкарыстання гандлёвай пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы кампаніямі са Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцей можа быць паспяхова спраецыраваны на больш аддаленыя рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым БУТБ гатова не толькі прадаставіць калмыцкім экспарцёрам прамы доступ да больш як 21 тыс. беларускіх кампаній, але і стаць электронным акном на рынкі іншых кран. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій у ходзе пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Рэспублікі Калмыкія, якое прайшло сёння на базе Міністэрства транспарту і камунікацый.

"У бягучым годзе мы істотна нарасцілі біржавы тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй, у тым ліку за кошт актыўнага ўдзелу ў таргах кампаній з бліжэйшых рэгіёнаў. І калі раней асноўны ўпор рабіўся на Маскоўскую і Ленінградскую вобласці, то цяпер мы таксама стараемся максімальна ўключыць у біржавы гандаль прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу са Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцей. І дадатныя вынікі ўжо ёсць. Па выніках пяці месяцаў сума здзелак, праведзеных кампаніямі-рэзідэнтамі Расіі на біржавой пляцоўцы, вырасла больш як у два разы, да $55 млн. Прычым гэта былі не толькі класічныя экспартна-імпартныя транзакцыі паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі, але і транзітныя здзелкі па рэалізацыі расійскага рапсавага алею ў Кітай, а піламатэрыялаў - у краіны Прыбалтыкі. Упэўнены, што і ў калмыцкіх кампаній гэты механізм будзе таксама запатрабаваны", - падкрэсліў прадстаўнік БУТБ.

Па стане на 1 чэрвеня 2021 года на БУТБ акрэдытаваны 2589 суб'ектаў гаспадарання з Расійскай Федэрацыі (плюс 97 новых у параўнанні з пачаткам года). У структуры біржавога тавараабароту з Расіяй пераважаюць здзелкі з чорнымі металамі і вырабамі з іх, вугалем, шротам алейных, будматэрыяламі, малочнай прадукцыяй.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі