Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2020

БУТБ гатова супрацоўнічаць з прадпрыемствамі лясной галіны Расіі

БУТБ гатова супрацоўнічаць з прадпрыемствамі лясной галіны Расіі
Фота з архiва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) падзялілася вопытам біржавога гандлю лесапрадукцыяй на міжнароднай канферэнцыі "Рынак лесу і піламатэрыялаў Расіі 2020", якая праходзіць у Маскве 16-17 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

БУТБ займаецца арганізацыяй і правядзеннем біржавых таргоў лесаматэрыяламі больш за 15 гадоў. "За гэты час набыты значны вопыт рэалізацыіі такой прадукцыі як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. Пры гэтым практыка паказвае, што выкарыстанне біржавога механізма садзейнічае пашырэнню геаграфіі продажаў і забяспечвае максімальна выгадныя ўмовы ажыццяўлення здзелак. Толькі за апошнія паўгода беларускія экспарцёры піламатэрыялаў дадаткова зарабілі амаль $4 млн, а ў якасці пакупнікоў выступалі кампаніі з больш як 30 краін", - адзначыў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў.

Прадстаўнік БУТБ таксама адзначыў універсальны характар біржавой гандлёвай сістэмы, якую пры неабходнасці можна адаптаваць пад любую таварную пазіцыю і любы рынак, у тым ліку расійскі.

"Мы адкрыты для супрацоўніцтва і ў выпадку зацікаўленасці з расійскага боку гатовы прапанаваць сваю гандлёвую пляцоўку прадпрыемствам лясной галіны, якія хацелі б выйсці на новыя рынкі і павысіць эфектыўнасць знешнегандлёвай дзейнасці", - падкрэсліў Андрэй Новікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі