Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2020

БУТБ гатова садзейнічаць экспарту беларускіх тавараў у Сербію

БУТБ гатова садзейнічаць экспарту беларускіх тавараў у Сербію
Фота з архiва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа гатова садзейнічаць экспарту беларускіх тавараў у Сербію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Перспектывы экспарту беларускай прадукцыі ў Сербію і іншыя краіны Балканскага рэгіёна сталі цэнтральнай тэмай перагавораў паміж кіраўніцтвам біржы і ТАА "Балкан Бай", якое створана пры ўдзеле холдынга "БК-Груп" (Сербія). Бакі абмеркавалі магчымасці біржавой пляцоўкі для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Сербіі, а таксама вызначылі найбольш ліквідныя беларускія і сербскія тавары, гандаль якімі мэтазгодна арганізаваць праз БУТБ.

"Папулярызацыя беларускіх тавараў на знешніх рынках - адна з прыярытэтных задач біржы. Таму мы, безумоўна, зацікаўлены ў больш шырокім прымяненні біржавога механізма ў гандлі паміж нашымі краінамі. І калі ваша кампанія зможа прыцягнуць на біржавую пляцоўку прадстаўнікоў сербскага бізнесу, мы гатовы аказаць ім усё неабходнае садзейнічанне ў рабоце на беларускім рынку", - заявіў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі.

Дырэктар ТАА "Балкан Бай" Канстанцін Пронькін расказаў, што ў кампанію рэгулярна звяртаюцца прадпрыемствы з Сербіі, Славакіі і Румыніі, якія жадаюць прадаваць або купляць нешта ў Беларусі. На яго думку, гэта вельмі перспектыўны напрамак супрацоўніцтва. "Стаўшы біржавым брокерам, мы маглі б перанакіраваць увесь гэты паток заявак на біржавую пляцоўку. Пры гэтым мы не хочам абмяжоўвацца толькі Балканскім паўвостравам. Напрыклад, у нас напрацавана сетка дзелавых кантактаў у краінах Паўночнай Афрыкі, а гэта дастаткова ёмісты рынак збыту для беларускіх лесаматэрыялаў і іншай прадукцыі. Лічу, што гэта добрая магчымасць пашырыць геаграфію біржавога гандлю", - адзначыў ён.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі