Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2021

БУТБ гатова да актыўнага супрацоўніцтва з беларускімі дыппрадстаўніцтвамі для развіцця экспарту

БУТБ гатова да актыўнага супрацоўніцтва з беларускімі дыппрадстаўніцтвамі для развіцця экспарту
Кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў падчас наведвання БУТБ

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа гатова да актыўнага супрацоўніцтва з дыппрадстаўніцтвамі Беларусі за мяжой для развіцця экспарту айчынных тавараў. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі ў час прэзентацыі для кіраўнікоў загранустаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Біржа ўстойліва працуе ў няпростых эканамічных умовах, нарошчвае кліенцкую базу і шукае новыя шляхі развіцця. Мы гатовы стаць надзейным памочнікам для беларускіх загранустаноў. Са свайго боку мы таксама разлічваем, што дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой акажуць нам садзейнічанне для паспяховай работы з замежнымі партнёрамі", - сказаў Аляксандр Асмалоўскі.

 Ён прывёў прыклады паспяховых праектаў, рэалізаваных у супрацоўніцтве з дыпмісіямі. У прыватнасці, праведзена актыўная работа па прыцягненні на біржу расійскіх суб'ектаў гаспадарання, дзякуючы гэтаму вырас біржавы тавараабарот з РФ. Развіваецца і кітайскі напрамак: дасягнута высокая дынаміка прыросту кліентаў і аб'ёмаў гандлю. Расце біржавы гандаль з Польшчай, Вялікабрытаніяй.

"Сёння біржа - гэта не толькі электронная пляцоўка, не толькі месца заключэння здзелак, гэта маркетынгавая кампанія, якая ўзяла на сябе функцыі па пошуку контрагентаў для нашых прадпрыемстваў, па пошуку рынкаў збыту для нашых тавараў, па пашырэнні асобных таварных пазіцый. Для вырашэння гэтых задач мы выкарыстоўваем усе даступныя інструменты, у тым ліку і магчымасці беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. У той жа час хацелася б, каб дыппрадстаўніцтвы пры вырашэнні задач па развіцці экспарту актыўна выкарыстоўвалі такі механізм, як біржавы гандаль. Мы гатовы да супрацоўніцтва", - падкрэсліў прадстаўнік праўлення БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі