Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Стд 2026

БУТБ будзе супрацоўнічаць з QazTrade для павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю з Казахстанам

БУТБ будзе супрацоўнічаць з QazTrade для павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю з Казахстанам

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Цэнтр развіцця гандлёвай палітыкі Казахстана QazTrade вызначылі ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага ў лістападзе 2025 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Напрамкі вызначаны па выніках візіту ў цэнтральны офіс БУТБ намесніка генеральнага дырэктара цэнтра Баўыржана Гайсы. Акрамя абмену інфармацыяй і правядзення сумесных навучальных мерапрыемстваў для прадстаўнікоў казахстанскай бізнес-супольнасці, бакі плануюць сканцэнтраваць намаганні непасрэдна на пытаннях павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю паміж Беларуссю і Казахстанам. Пры гэтым увага будзе ўдзяляцца не толькі пастаўкам беларускіх тавараў на рынак Казахстана, але і імпарту запатрабаванай у Беларусі прадукцыі казахстанскай вытворчасці.

Паводле слоў Баўыржана Гайсы, біржавая пляцоўка адкрывае рэальныя магчымасці для казахстанскіх кампаній як па закупцы, так і рэалізацыі тавараў у Беларусі, істотна спрашчаючы пошук дзелавых партнёраў і зніжаючы рызыкі, звязаныя са знешнегандлёвай дзейнасцю.

"Пазнаёміўшыся з прынцыпамі работы, асаблівасцямі і перавагамі беларускай біржавой платформы, магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што гэты інструмент стане добрай дапамогай у вырашэнні агульнай задачы па павелічэнні ўзаемнага тавараабароту, якая стаіць перад намі. Ферасплавы, збожжа, баваўнянае валакно, сланечнікавы алей - усё гэта мы гатовы пастаўляць у Беларусь праз біржу. У той жа час нам цікавы і імпарт з вашай краіны. У першую чаргу гэта такія тавары, як сухое малако, сметанковае масла, мяса, прадукцыя дрэваапрацоўкі. Біржа зручная тым, што тут усё сканцэнтравана - попыт і прапанаванне, імпарт і экспарт, сыравіна і гатовыя вырабы. Таму лічу, што скаардынаваная работа нашых арганізацый па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве абавязкова паслужыць далейшаму ўмацаванню гандлёва-эканамічных адносін Казахстана і Беларусі", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара QazTrade.

У 2025 годзе сума біржавых здзелак, ажыццёўленых на БУТБ рэзідэнтамі Казахстана, павялічылася ў 1,5 раза, да больш як $43 млн. Галоўным драйверам росту стаў экспарт беларускай сельгаспрадукцыі, на які прыпала 96 працэнтаў біржавога тавараабароту дзвюх краін. Лідарамі продажаў былі сухое малако, сметанковае масла, цукар, прадукцыя з ялавічыны і піламатэрыялы. У мінулым годзе таксама прыкметна пашырыўся пул казахстанскіх удзельнікаў біржавых таргоў - з 146 да 201.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі