Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2021

БУТБ атрымала міжнародныя сертыфікаты адпаведнасці ў сферы менеджменту якасці і інфабяспекі

БУТБ атрымала міжнародныя сертыфікаты адпаведнасці ў сферы менеджменту якасці і інфабяспекі
Фота з архiва

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэмы менеджменту якасці і інфармацыйнай бяспекі, укаранёныя на Беларускай універсальнай таварнай біржы, атрымалі сертыфікаты адпаведнасці стандартам ISO 9001 і ISO 27001 па выніках аўдыту, праведзенага міжнародным органам па сертыфікацыі TÜV Thüringen (Германія). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Спецыялісты TÜV Thüringen адзначылі высокі ўзровень арганізацыі ўнутраных бізнес-працэсаў і значныя намаганні, што прыкладаюцца біржай для рэалізацыі палітыкі кліентаарыентаванасці і забеспячэння належнай якасці паслуг. Пры гэтым асобная ўвага ўдзелена рабоце, праведзенай БУТБ з мэтай пабудаваць комплексную сістэму абароны даных і канфідэнцыяльнай інфармацыі. "БУТБ стала адной з нямногіх арганізацый у Беларусі, чыя сістэма менеджменту інфармацыйнай бяспекі сертыфікавана па стандарце ISO 27001. У асноўным гэта крэдытна-фінансавыя ўстановы і IT-карпарацыі. Паколькі працэдура атрымання сертыфіката ISO 27001 лічыцца адной з самых складаных, да гэтага часу сертыфікат TÜV быў толькі ў 11 беларускіх кампаній", - заявілі прадстаўнікі TÜV Thüringen.

Акрамя ўмацавання станоўчага іміджу і дзелавой рэпутацыі, наяўнасць сертыфікатаў адпаведнасці ISO дасць магчымасць БУТБ больш эфектыўна прыцягваць на біржавую пляцоўку кампаніі з-за мяжы. "Адпаведнасць стандартам ISO ў сферы менеджменту якасці і інфармацыйнай бяспекі павысіць прывабнасць біржавых таргоў для прадстаўнікоў бізнесу. У першую чаргу гэта датычыцца замежных кампаній, паколькі выхад на новы рынак звычайна звязаны з пэўнымі рызыкамі. Таму наяўнасць у біржы сертыфіката ISO паслужыць дадатковым стымулам для прымянення біржавога механізму як бяспечнага і надзейнага спосабу ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі", - адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

ISO 9001:2015 - міжнародны стандарт, які ўстанаўлівае патрабаванні да сістэмы менеджменту якасці арганізацыі. Атрыманне сертыфіката адпаведнасці гэтаму стандарту пацвярджае, што яе дзейнасць адпавядае патрабаванням заканадаўства, запатрабаванням і чаканням кліентаў. ISO 27001:2013 - адзін з самых вядомых стандартаў у сферы кіравання інфармацыйнай бяспекай, накіраваны на забеспячэнне сістэмнага падыходу да абароны канфіцэнцыяльнасці і цэласнасці даных у арганізацыі.

Нямецкае таварыства тэхнічнага нагляду TÜV Thüringen e.V. - міжнародная кампанія, якая аказвае паслугі па пытаннях бяспекі і якасці. Сертыфікаты TÜV International Certification прызнаюцца ў Еўропе, Японіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Кітаі і іншых краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі