Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Sep 2022

БУТБ акажа садзейнічанне кампаніям з Татарстана па выхадзе на беларускі рынак

БУТБ акажа садзейнічанне кампаніям з Татарстана па выхадзе на беларускі рынак
Фото из архива

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа гатова аказаць садзейнічанне суб'ектам гаспадарання Татарстана, якія плануюць пастаўляць або закупляць імпартазамяшчальную прадукцыю ў Беларусі. З такой прапановай выступіла намеснік старшыні праўлення БУТБ Ірына Наркевіч падчас бізнес-форуму "Татарстан - Беларусь" у Казані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

"Тэма імпартазамяшчэння аднолькава важная як для Беларусі, так і для Татарстана, а запушчаная на базе біржы электронная гандлёвая пляцоўка будзе садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу нашага супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Аднак для гэтага спатрэбіцца забяспечыць больш актыўны ўдзел татарстанскага бізнесу ў біржавых таргах на пляцоўцы. Толькі ў гэтым выпадку біржавы механізм зможа прадэманстраваць максімальную эфектыўнасць. Мы са свайго боку акажам кампаніям з Татарстана ўсё неабходнае садзейнічанне па выхадзе на беларускі рынак: акрэдытуем, навучым, пракансультуем, дапаможам знайсці надзейных дзелавых партнёраў", - заявіла спецыяліст.

Акрамя таго, расказваючы аб асаблівасцях работы на беларускай пляцоўцы імпартазамяшчэння, Ірына Наркевіч адзначыла практычна поўную адсутнасць рызык для ўдзельнікаў таргоў, што асабліва цэняць кампаніі-нерэзідэнты.

"Акрамя прымянення задатку і магчымасці разлікаў праз біржавыя рахункі, належнае выкананне абавязацельстваў прадаўцамі і пакупнікамі забяспечваецца намаганнямі спецыяльна створанага на біржы структурнага падраздзялення, якое суправаджае кожную здзелку - ад моманту яе заключэння да пастаўкі тавару і аплаты за яго. У выніку доля праблемных здзелак не перавышае 1 працэнта ў агульным аб'ёме. Для многіх замежных кампаній менавіта гэты паказчык з'яўляецца адным з галоўных аргументаў на карысць біржавых таргоў", - падкрэсліла намеснік старшыні праўлення БУТБ.

У рамках бізнес-форуму "Татарстан - Беларусь" дэлегацыя БУТБ таксама правяла B2B-перагаворы з татарстанскімі вытворчымі і гандлёвымі прадпрыемствамі, зацікаўленымі ў вядзенні бізнесу ў Беларусі. Дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі праз пляцоўку імпартазамяшчэння тэхналагічнага абсталявання, а таксама прадукцыі нафтахімічнай галіны.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі